Ліхтэнштэйнскі франк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ліхтэнштэйнскі франк
ням.: Liechtensteiner Franken

аверс 10 франкаў 1946 аверс 10 франкаў 1946

рэверс 10 франкаў 1946 рэверс 10 франкаў 1946

Афіцыйнае выкарыстанне Ліхтэнштэйн
Манеты 1/2, 1, 2, 5, 10, 20, 25, 50, 100 франкаў
Банкноты няма

Ліхтэнштэйнскі франк (ням.: Franken) — валюта Ліхтэнштэйна з 1924 года, якая выкарыстоўваецца сумесна з швейцарскім франкам, таксама з'яўляецца афіцыйнай валютай краіны, бо Ліхтэнштэйн і Швейцарыя з 1921 года знаходзяцца ў мытным і валютным саюзе. Да 1921 валютай княства была аўстрыйская крона.

У 1924 годзе былі выпушчаны першыя ліхтэнштэйнскія манеты ў франках - сярэбраныя 1/2, 1, 2 і 5 франкаў. Наступны выпуск адбыўся ў 1930 годзе, адчаканены залатыя 10 і 20 франкаў. Далей чаканіліся толькі залатыя манеты.

Па дамове са Швейцарыяй 1980 Ліхтэнштэйн мае права чаканіць уласныя манеты, абавязваючыся выкарыстоўваць швейцарскія банкноты. У абароце знаходзяцца толькі швейцарскія грашовыя знакі, ліхтэнштэйнскія манеты выпускаюцца толькі як памятныя.