Швейцарскі франк
Выгляд
Неправераная
| Швейцарскі франк | |||
|---|---|---|---|
| | |||
| Коды і сімвалы | |||
| Коды ISO 4217 | CHF | ||
| Сімвалы | Fr | ||
| Тэрыторыя абарачэння | |||
| Уведзена | 7 мая 1850 | ||
| Валюта-папярэднік | Zürich thaler[d] | ||
| Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
| Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Swiss National Bank[d] | ||
| Курсы на 13 мая 2026 года | |||
| 1 USD | 0,7816 CHF | ||
| 1 EUR | 0,9156 CHF | ||
| 1 RUB | 0,01052 CHF | ||
| 1 GBP | 1,056 CHF | ||
| 1 JPY | 0,004954 CHF | ||
| 1 BYN | 0,2736 CHF | ||
Швейцарскі франк (код валюты па ISO 4217 CHF, або 756) з’яўляецца валютай і законным плацежным сродкам Швейцарыі і Ліхтэнштэйна. Банкноты франкаў выпускае цэнтральны банк Швейцарыі (Швейцарскі нацыянальны банк), у той час як манеты выпускаюцца федэральным манетным дваром (Швейцарскі манетны двор).
На сёння ў Еўропе толькі швейцарская валюта называецца франк. На чатырох афіцыйных мовах Швейцарыі назва валюты пішацца наступным чынам: Franken (на нямецкай мове), franc (на французскай і рэта-раманскім мовах), franco (на італьянскім мове). Адна сотая франка называецца Rap (мн.л. — Rappen) (Rp.) па-нямецку, centime (c.) па-французску, centesimo (ct.) па-італьянску і rap (rp.) па-рэта-раманску.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Долар Швейцарскі франк (Банкноты) (ням.) (англ.) (фр.)