Лары
Jump to navigation
Jump to search
Лары ლარი | |
---|---|
Код ISO 4217 | GEL |
Краіна | Грузія |
Складаецца з | 100 тэтры |
Абменны курс (на ліпень 2007) | |
1 USD | = 1.67 GEL |
1 EUR | = 2.26 GEL |
1 RUB | = 0.065 GEL |
Ла́ры (груз. ლარი) — грашовая адзінка Грузіі.
Код валюты па ISO 4217: GEL. Уведзеная ў 1995 годзе ў перыяд кіравання Эдуарда Шэварднадзэ. 1 лары = 100 тэтры.
У цяперашні час у звароце знаходзяцца манеты вартасцю 1, 2, 5, 10, 20 і 50 тэтры і банкноты у 1, 2, 5, 10, 20, 50, 100 і 200 лары.
Серыя 1996—2006 гадоў[правіць | правіць зыходнік]
Выява | Намінал (лары) |
Памеры (мм) |
Апісанне | Годы друку | |
---|---|---|---|---|---|
Пярэдні бок | Адваротны бок | ||||
![]() |
![]() |
1 | 115×61 | Пярэдні бок: партрэт мастака-прымітывіста Ніко Пірасмані (1862—1918) Адваротны бок: панарама Тбілісі. |
1995 1999 2002 2007 |
![]() |
![]() |
2 | Пярэдні бок: партрэт кампазітара Захара Паліяшвілі (1871—1933) Адваротны бок: будынак Грузінскага тэатра оперы і балета імя Паліяшвілі |
1995 1999 2002 | |
![]() |
![]() |
5 | Пярэдні бок: партрэт гісторыка Івана Джавахішвілі (1876—1940). Адваротны бок: будынак Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта; карта Грузіі. |
1995 1999 2002 2008 2011 2013 | |
![]() |
![]() |
10 | 125×63 | Пярэдні бок: партрэт паэта Акакія Церэтэлі (1840—1915). Адваротны бок: партрэт маці грузінскага мастака Давіда Какабадзэ. |
1995 1999 2002 2007 2008 2012 |
![]() |
![]() |
20 | 131×65 | Пярэдні бок: партрэт пісьменніка і паэта Ільі Чаўчавадзэ. Адваротны бок: помнік заснавальніку Тбілісі цару Вахтангу I Гаргасалі на фоне карты Тбілісі XVIII ст. |
1995 1999 2002 2008 2011 2013 |
![]() |
![]() |
50 | 135×66 | Пярэдні бок: партрэт царыцы Тамары. Адваротны бок: знак задыяка «Стралец». |
1995 1999 2004 2008 2011 2013 |
![]() |
![]() |
100 | 140×67 | Пярэдні бок: партрэт грузінскага паэта XII ст. Шата Руставелі. Адваротны бок: кампазіцыя з біблейскім сюжэтам — «Данііл ў логаве льва» — рэльефны малюнак з манастыра ў Мартвілі (VII ст.). |
1995 1999 2004 2008 2012 |
![]() |
![]() |
200 | 146×72 | Пярэдні бок: партрэт нациянальнага героя Какуца Чалакашвілі (1888—1930). Адваротны бок: від Сухумі. |
2006 |
Маштаб малюнкаў — 1,0 пікселя на міліметр. |
Банкнота ў 500 лары з партрэтам цара Давіда Будаўніка, які трымае ў правай руцэ скрутак, а ў левай — Гелатскі манастыр, і нацыянальным арнаментам ў 1995 была надрукаваная ў Вялікабрытаніі, але так і не выйшла ў абарачэнне. У 2011 годзе Нацыянальны банк Грузіі выпусціў абмежаваную сувенірную серыю гэтых банкнот.