Лічфілдскі сабор
| Славутасць | |
| Лічфілдскі сабор | |
|---|---|
| англ.: Lichfield Cathedral | |
| | |
| 52°41′08″ пн. ш. 1°49′49″ з. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | англіканства |
| Епархія | Anglican Diocese of Lichfield[d] |
| Архітэктурны стыль | англійская готыка і Decorated Gothic[d] |
| Дата заснавання | 1195 |
| Вышыня | 76,8 м |
| Матэрыял | пясчанік |
| Сайт | lichfield-cathedral.org (англ.) |
Сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Чэда (англ.: Cathedral Church of the Blessed Virgin Mary and St Chad) — сярэднявечны гатычны кафедральны сабор у Лічфілдзе (Стафардшыр), рэзідэнцыя біскупа Лічфілдскага.


Лічфілдскі сабор пачаў будавацца з пясчаніку з узнаўленнем дыяцэзіі ў 1200-я, будаўніцтва было завершана да 1340 года. Унутры сабор мае даўжыню 113 м, шырыня нефа складае 21 м. Шпіль цэнтральнай вежы дасягае вышыні 77 м, а шпілі заходніх вежаў — 58 м. Лічфілдскі сабор — адзін з трох сабораў Вялікабрытаніі, якія маюць тры шпілі. Аднак, два іншыя саборы, у Трура і Эдынбургу, былі пабудаваны толькі ў канцы XIX — пачатку XX стст.
На тэрыторыі сабора пахаваны шматлікія біскупы Ковентры і Лічфілда, у тым ліку і Чэд Лічфілдскі, легендарны святы VII стагоддзя. У рызніцы захоўваецца Лічфілдскае евангелле, манускрыпт меркавана VIII стагоддзя.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лічфілдскі сабор- Афіцыйны сайт
