Ёркскі сабор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Агульны выгляд Ёркскага сабора

Ёркскі сабор (англ.: York Minster) — гатычны сабор у англійскім горадзе Ёрку, які аспрэчвае ў Кёльнскага сабора званне самага вялікага сярэднявечнага храма на поўначы Еўропы. Тут знаходзіцца кафедра архібіскупа Ёркскага — вышэйшага прэлата Англіканскай царквы пасля архібіскупа Кентэрберыйскага.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сабор стаіць на тым месцы, дзе прыняў хрышчэнне нартумбрыйскі кароль Эдвін. Будаўніцтва пачалося ў 1220 годзе і працягвалася 250 гадоў. Асвячэнне храма адбылося ў 1472 годзе. Сабор славіцца самымі вялікімі вітражнымі вокнамі сярэднявечнай Еўропы.

У XIX стагоддзі сабор некалькі разоў гарэў, прычым пажар XIX стагоддзя быў абвешчаны следствам падпалу з боку рэлігійнага фанатыка Джонатана Марціна. У 1967 г. з'явіліся сцвярджэнні, што цэнтральная вежа настолькі струхлела, што пагражае абвальваннем. Следствам сталі грунтоўныя рэстаўрацыйныя працы, якія аднаўляліся ў 1984 і 2007 гг.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]