Сядзібна-паркавы ансамбль дэ Вірыёнаў (Лішкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лішкі (сядзіба))
Славутасць
Сядзібна-паркавы ансамбль дэ Вірыёнаў
53°17′50,49″ пн. ш. 23°50′18,83″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Лішкі
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання 1893
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сядзібна-паркавы ансамбль дэ Вірыёнаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1893 (паводле іншых звестак, у 1875[1] ці ў 1883[2]) годзе ў в. Лішкі Бераставіцкага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Маёнтак Лішкі быў куплены вядомым медыкам французскага паходжання Карлам Вірыёнам (1749—1815) у Т. Нарбута[3] ці, паводле іншых звестак, у Т. Юндзіла (магчыма, Тадэвуша  (польск.))[4].

Нашчадкі Карла перарабілі прозвішча на французскі манер — «дэ Вірыён». Пасля Карла ў 1817 годзе маёнтак атрымаў у спадчыну яго сын Ян Тадэвуш Вірыён (1795—1873)[5]. Наступным спадчыннікам стаў старэйшы сын Яна Станіслаў дэ Вірыён (1832—1909)[6]. Станіслаў меў прыродазнаўчую адукацыю і сабраў у Лішках вялікую калекцыю мясцовых і замежных насякомых, якая была страчана ў час Першай сусветнай вайны, падчас навуковай працы Станіслаў ліставаўся з нямецкімі вучонымі[4].

Пасля смерці Станіслава ў 1909 годзе маёнтак перайшоў сыну яго малодшага брата Уладзіміра[7] — Адаму дэ Вірыёну (1870—1945)[8]. Адам меў інжынерную адукацыю, працаваў на розных будаўнічых аб'ектах, але стала жыў у Лішках да 1915 года, пасля чаго пераехаў у маёнтак Глінка ў Пінскім павеце, атрыманым у спадчыну ад маці. З 1919 года пераехаў у Варшаву. У 1923 годзе Адам адпісаў Лішкі свайму наймалодшаму сыну Юрыю дэ Вірыёну (1901—1941)[9], ад якога яны перайшлі да яго старэйшага сына Яна  (польск.) (1924-2013) — апошняга ўласніка сядзібы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Асабняк складаецца з дзвюх частак: старога аднапавярховага будынка з ганкам у стылі шляхецкіх сядзіб і дабудаванага да яго ў 1848 годзе двухпавярховага будынка з чатырохпавярховай вежай у стылі італьянскай вілы.

Акрамя сядзібнага дома захаваліся гаспадарчыя пабудовы канца XIX стагодддзя.

Парк[правіць | правіць зыходнік]

Пры сядзібе меўся невялікі парк плошчай усяго 1 га, заложаны ў 1883 годзе, маляўнічасці якому дадавалі два рыбныя ставы[4].

Паводле інвентарызацыі 1980 года, у парку расло 40 відаў і форм драўнінных раслін. Сярод іх многа рэдкіх і ўнікальных: дуб звычайны пірамідальны і грабеньчаты (Quercus robur), клён вастралісты Шведлера і рассечаналісты (Acer platanoides), арэх шэры (Juglans cinerea), бяроза павіслая 'Crispa' (Betula pendula), псеўдатсуга Мензіса (Pseudotsuga menziesii), хвоя чорная (Pinus nigra), Tilia × euchlora, ліпа буйналістая рассечаналістая (Tilia platyphyllos), траскун амурскі (Syringa reticulata amurensis), амурскае коркавае дрэва (Phellodendron amurense). Экзоты былі высаджаны па кругу, які з’яўляўся асноўным элементам кампазіцыі парка[10].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]