Любоў Віктараўна Ляўшун
Любоў Віктараўна Ляўшун | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 лістапада 1964 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філолаг, медыявіст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (2012) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Любоў Віктараўна Ляўшун (нар. 30 лістапада 1964, Віцебск) — беларускі філолаг-медыявіст. Спецыяліст па ўсходнеславянскай сярэднявечнай кніжнасці. Доктар філалагічных навук (2012), дацэнт (2019).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 30 лістапада 1964 года ў Віцебску. Вучылася ў сярэдняй школе № 21 г. Віцебска.
Скончыла ў 1988 годзе філалагічны факультэт БДУ, у 1991 годзе — аспірантуру Інстытута сусветнай літаратуры імя М. Горкага ў Маскве.
У 2011 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Катэгорыя творчага метаду ва ўсходнеславянскай пісьменнасці XI—XVII стагоддзяў».
У 1991—2012 гадах працавала ў Інстытуце мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі: навуковы супрацоўнік, кіраўнік сектара беларускай літаратуры. З 2012 года навуковы кансультант Беларускага экзархата. У 2012—2018 гадах намесніца дырэктара па навуцы Цэнтра сямейнага выхавання «Наша гарадзішча». З 2018 года прафесар кафедры стылістыкі англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Напрамкі даследаванняў: усходнеславянская медыявістыка, тэорыя і гісторыя ўсходнеславянскай сярэднявечнай кніжнасці і культуры беларускіх зямель.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Златоусту подобный. Жизнеописание и духовное наследие преподобноисповедника Леонтия Виленского (к 400-летию со дня кончины). Москва, 2021.
- Полоцкий князь Борис Всеславич. Москва, 2020.
- О слове преображенном и слове преображающем: теоретико-аналитический очерк истории восточнославянского книжного слова XI—XVII веков. Минск, 2009.
- История восточнославянского книжного слова X—XVII веков. Минск, 2001.
- Леонтий Карпович: жизнь и творчество. Минск, 2001.
- Очерки истории восточнославянской средневековой книжности: эволюция творческих методов. Минск, 2000.
- Удзел у калектыўных працах
- Летапісы і хронікі Вялікага Княства Літоўскага, XV—XVII стст. Мінск, 2015 (Помнікі даў няга пісьменства Беларусі).
- Рэлігійнае пісьменства кірылічнай традыцыі XI—XV стст. Мінск, 2013 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).
- Літаратура XI—XVI стагоддзяў. Мінск, 2011; 2012 (Залатая калекцыя беларускай літаратуры).
- Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст. Мінск, 2011 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).
- Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў : у 2 т. Т.1: Даўняя літаратура: XI — першая палова XVIII стагоддзя. Мінск, 2006.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ляўшун Любоў Віктараўна // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Введенский А. Рецензия на книгу: Левшун Л. В. Полоцкий князь Борис Всеславич. — М.: Квадрига, 2020 // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы. Вып. 14. — Минск, 2021. — С. 179—187.
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Дактары філалагічных навук
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філолагі Беларусі
- Медыявісты