МАЗ-MAN
МАЗ-MAN | |
---|---|
Тып | бізнес |
Адрас | |
Сайт | maz-man.by |
ЗАТ «МАЗ-MAN» — сумеснае беларуска-нямецкае прадпрыемства па выпуску вялікагрузных аўтамабіляў для рэгіянальных і міжнародных перавозак. Кампанія з'яўляецца вытворцам васьмі ўласных мадэляў грузавой тэхнікі і адной мадэлі франтальнага пагрузчыка ўласнай канструкцыі.
З 2008 года з'яўляецца афіцыйным дылерам MAN у Беларусі.
Акцыянерамі кампаніі з'яўляюцца II&V GmbH (Аўстрыя, 48,2% акцый), РУП "МАЗ"(Беларусь, 44,43% акцый) і ЗАТ "Трастбанк"(Беларусь, 7,37% акцый)[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]10 снежня 1997 года ў Мінску была падпісана дамова аб стварэнні сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства ЗАТ "МАЗ-МАН".
Першай прадукцыяй новага прадпрыемства сталі двухвосныя седлавыя цягачы МАЗ-MAN-543265 і МАЗ-MAN-543268[2]. Машыны ўяўлялі сабой шасі МАЗ-5432 з рухавіком MAN, каробкай перадач ZF і кабінай ад MAN F2000. На МАЗ-MAN-543265 усталёўваўся рухавік D 2866 LF 21 (370 к.с., Еuro-1), на МАЗ-MAN-543268 — D 2866 LF 20 (400 к.с., Euro-2). У красавіку 1998 года быў сабраны першы грузавік. Зборка ажыццяўлялася не на канвееры, а на асобных участках-пастах, дзе стаялі некалькі чалавек, якія адзін за адным паступова ўсталёўвалі на машыну ўсе вузлы і агрэгаты. На 45 адсоткаў першы аўтамабіль складаўся з імпартных камплектуючых. Нямецкімі былі матор, кабіна ў поўнай камплектацыі і стандартнай афарбоўцы, каробка перадач, счапленне, шэраг пнеўмаэлементаў і інш. Раму, масты, пярэднюю вось, сядло вырабілі на МАЗе. У кастрычніку 1998 года на "МАЗ-МАНе" пачаў працу свой зборачны канвеер[3].
Прадукцыя
[правіць | правіць зыходнік]Адным з прыярытэтных напрамкаў прадпрыемства з'яўляецца выпуск седлавых цягачоў для міжнародных перавозак з колавай формулай 4x2 і 6x4. Асвоены выпуск бартавых грузавікоў, самазвалаў. На базе шасі МАЗ-МАН наладжана вытворчасць бетоназмяшальнікаў, палівазапраўных аўтацыстэрнаў.
У 2005 годзе пачалася вытворчасць франтальных пагрузчыкаў BME-1560 / BME-1565.
З 2009 на вытворчых плошчах прадпрыемства з вузлоў і дэталяў, якія пастаўляюцца з Мінскага аўтамабільнага завода, ажыццяўляецца зборка аўтамабіляў МАЗ-6516.
У студзені 2011 года пачаты выпуск новага пакалення аўтамабіляў МАЗ-MAN. Першымі сталі самазвалы МАЗ-MAN-652036, шасі і бартавыя платформы — МАЗ-MAN-632044 (экалагічнага класа «Еўра-4»), МАЗ-MAN-632036 (экалагічнага класа «Еўра-3»). Пазней да іх дадаліся седлавыя цягачы[4][5].
Мадэльны шэраг
[правіць | правіць зыходнік]- Седлавыя цягачы 4х2: 543268†, 540536, 540538, 540539, 540546, 540548, 540549, 540556, 540558, 540559
- Седлавыя цягачы 6х4: 642538, 642539, 642548, 642549, 642558, 642559
- Самазвалы 6х4: 652036, 652536, 652538, 652546, 652548
- Самазвалы 6х6: 756539
- Шасі 6х2: 631538, 631539, 631548, 631549, 631559
- Шасі 6х4: 632034, 632036, 632044
- Франтальныя пагрузчыкі: BME-1560, BME-1565
† — знятыя з вытворчасці
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ http://www.sb.by/post/maz_man/(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Первый лауреат республиканского автомобильного конкурса (руск.)(недаступная спасылка). adt.by (5 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021. Праверана 1 лютага 2021.
- ↑ Первый грузовик МАЗ-МАН (руск.)(недаступная спасылка). adt.by (23 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021. Праверана 1 лютага 2021.
- ↑ http://www.maz-man.by/press/news/66.html Архівавана 2 чэрвеня 2013. 27 студзеня 2011 г - Новае пакаленне грузавікоў МАЗ-МАН (руск.)
- ↑ http://www.maz-man.by/press/news/72.html Архівавана 2 чэрвеня 2013. МАЗ-МАН сертыфікаваў грузавікі новага пакалення (руск.)