Перайсці да зместу

БЕЛДЖЫ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з БелДжы)
БЕЛДЖЫ
Тып Закрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 23 снежня 2011
Заснавальнікі «БелАЗ», «Geely Automobile», «БАТЭ»
Краіна
Размяшчэнне Барысаў, Мінская вобласць, Беларусь
Адрас
Ключавыя постаці Генадзь Свідзерскі
Галіна аўтамабілебудаванне
Прадукцыя легкавыя аўтамабілі
Матчына кампанія Zhejiang Geely Holding Group
Сайт www.belgee.by

БЕЛДЖЫ — беларуска-кітайская аўтамабілебудаўнічая кампанія, заснаваная ў 2011 годзе. Інвестары, станам на 2023 год — Рэспубліка Беларусь, Zhejiang Jirun Automobile Co (уваходзіць у Zhejiang Geely Holding Group), CITICC International Investment Limited, Shenzhen Shentou Investment Co[1][2].

СЗАТ «БЕЛДЖЫ» зарэгістраваны Мінскім абласным выканаўчым камітэтам 23 снежня 2011 года[3]. Інвестары — ААТ БелАЗ (Беларусь, 50 % акцый), Geely (Кітай, 32,5 %) і ААТ БАТЭ (Беларусь, 17,5 %). 30 снежня 2011 года прадпрыемства зарэгістравана як рэзідэнт свабоднай эканамічнай зоны «Мінск»[4].

Зборка аўтамабіляў наладжаная на арандаваных плошчах барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік»[5]. Першыя мадэлі «Geely SC7» былі сабраны ў лютым 2013 года[6]. З кастрычніка 2013 плануецца з’яўленне ў продажы красовера «Geely Emgrand X7»[7]. Колькасць супрацоўнікаў складала 128 чалавек[8]. У 2013 годзе на прадпрыемстве сабралі каля 2,5 тыс. аўтамабіляў[9].

У сакавіку 2015 года пачалося будаўніцтва новага завода для вытворчасці поўнага цыклу. 17 лістапада 2017 года адбылося яго ўрачыстае адкрыццё і з канвеера сышоў першы аўтамабіль[10].

У снежні 2019 года выпушчаны 20-тысячны аўтамабіль, у снежні 2020 года — 50-тысячны, у снежні 2021 года з канвеера сышоў 100-тысячны аўтамабіль.

У 2023 годзе СЗАТ «БЕЛДЖЫ» сумесна з кампаніяй GIAC прынялі рашэнне аб стварэнні ўласнага новага брэнда BELGEE. У чэрвені прадпрыемства прыступіла да выпуску першага аўтамабіля пад уласным брэндам — BELGEE X50 (на аснове першага пакалення Geely Coolray).

У 2024 годзе пад брэндам BELGEE наладжаны выпуск красовера X70 (на аснове Geely Atlas Pro) і седана S50 (на аснове Geely Emgrand). За 2024 год на прадпрыемстве выпушчана больш за 90 тыс. аўтамабіляў, з іх больш за 59 тыс. пад уласным брэндам.

З моманту запуску прадпрыемствам ажыццяўляецца вытворчасць метадам буйнавузлавой зборкі (SKD) машынакамплектаў (кузаў на шасі з крэсламі, рулём, панэллю кіравання, без колаў і хадавой часткі). Першапачаткова камплекты паступалі з Кітая марскім шляхам у літоўскі порт Клайпеда, адкуль па сушы дастаўляліся ў Барысаў. З 2022 года пастаўкі ажыццяўляюцца праз Казахстан і РФ.

З 2017 года на прадпрыемстве таксама ажыццяўляецца вытворчасць некалькіх мадэляў метадам дробнавузлавой зборкі (CKD) поўнага цыкла. На тэрыторыі плошчай 118 га размешчаныя цэхі зваркі, афарбоўкі і зборкі. Цэх зваркі складаецца з лініі маторнага адсека (ручная лінія, дзе зварваецца пярэдні ланжэрон), лініі падлогі (зварваюцца элементы падлогі), галоўнай зварачнай лініі і лініі рэгулявання. Цэх зборкі складаецца з лініі інтэр’ера, лініі шасі і лініі фінішнай зборкі. Магутнасць пры рэжыме работы ў адну змену — 30 тысяч машын[11].

Выпуск аўтамабіляў

[правіць | правіць зыходнік]
Брэнд 2013 2014 2015 2016 2017 2018 2019 2020 2021 2022 2023 2024
Geely 2 473 5 721 20 151 29 952 24 833 >62 000 >30 000
BELGEE 5 133 59 303
Ўсяго 2 473 5 721 20 151 29 952 24 833 >67 000 >90 000

Мадэлі, якія збіраліся раней

[правіць | правіць зыходнік]
  • Geely SC7 (2013—2016)
  • Geely Emgrand X7 (першае пакаленне 2013—2016, рэстайлінг 2016—2018, другое пакаленне 2018—2021)
  • Geely LC-Cr (2014—2017)
  • Geely Emgrand GT (2016—2017)
  • Geely Emgrand 7 (2016—2020)
  • Geely Atlas (першае пакаленне 2017—2021)
  • Geely GS (2021—2021)
  • Geely Atlas Pro (2021—2024)

Мадэлі, якія збіраюцца цяпер

[правіць | правіць зыходнік]
  • Geely Coolray (2019—2023, рэстайлінг 2024 — н.ч.)
  • Geely Tugella (2020 — н.ч.)
  • Geely Emgrand (2023 — н.ч.)
  • Geely Monjaro (2023 — н.ч.)
  • Geely Okavango (2024 — н.ч.)
  • Geely Atlas (другое пакаленне 2024 — н.ч.)
  • BELGEE X50 (2023 — н.ч.)
  • BELGEE X70 (2024 — н.ч.)
  • BELGEE S50 (2024 — н.ч.)
  1. Акцыянеры СЗАТ «БелДжы»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2023. Праверана 3 ліпеня 2023.
  2. Беларуска-кітайскае «БелДжы» ў 2022 годзе скараціла выпуск аўтамабіляў Geely на 17 %
  3. О компаніі (руск.)(недаступная спасылка). Belgee (17 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2015. Праверана 8 лістапада 2014.
  4. Регистрирация СЗАО «БЕЛДЖИ» (руск.)(недаступная спасылка). Новості компаніі. Belgee (17 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2014. Праверана 8 лістапада 2014.
  5. Кошт завода па вытворчасці кітайскіх Geely павялічыцца, а з чэрвеня пачнецца продаж аўто ў Расію. Эканоміка. Інфармацыйны рэгіянальны партал «Барысаў» (18 верасня 2013).(недаступная спасылка)
  6. Продажі автомобілей «Geely» SC7 стартовали в городе Минске (руск.)(недаступная спасылка). Новості компаніі. Belgee (18 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2014. Праверана 8 лістапада 2014.
  7. Обзор кроссовера Geely Emgrand X7 (руск.)(недаступная спасылка). Belgee (18 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2014. Праверана 8 лістапада 2014.
  8. «Каждые четыре минуты с конвейера сходит автомобиль». Как идут дела на заводе Geely? (руск.). av.by (29 мая 2019). Праверана 6 лістапада 2021.
  9. У Беларусі з'явіўся народны аўтамабіль уласнай зборкі - Лукашэнка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (5 мая 2014). Праверана 6 мая 2014.(недаступная спасылка)
  10. С конвейера завода “БелДжи” под Борисовом сошел первый GeelyAtlas NL3 (руск.)(недаступная спасылка). adt.by (17 лістапада 2017). Праверана 6 лістапада 2021.
  11. «Либо выпускать меньше Coolray, либо убирать GS». Директор «БелДжи» рассказал о нюансах производства Geely (руск.). av.by (4 лістапада 2021). Праверана 6 лістапада 2021.