МАЗ-5432

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МАЗ-5432
Вытворца МАЗ
Месца вытворчасці Мінск, Беларусь
Гады выпуску 1981—???
Храналогія
МАЗ-5429 МАЗ-5440
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-5432 на Вікісховішчы

МАЗ-5432 — сямейства савецкіх і беларускіх седлавых цягачоў з колавай формулай 4 × 2. Машыны выпускаюцца на Мінскім аўтамабільным заводзе з 1981 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

19 мая 1981 года на галоўным канвееры быў сабраны першы седлавы цягач МАЗ-5432. Аўтамабіль абсталёўвалі рухавіком ЯМЗ-238Ф (V8, 14,86 л) магутнасцю 280 к.с. Грузападымальнасць цягача складала да 21 тоны, поўная маса да 34 тон. Ад папярэдніх мадэляў аўтамабіль адрозніваўся новай кабінай з вялікім спальным адсекам, абсталяваннем і наяўнасцю папярочнага стабілізатара ў пярэдняй падвесцы. У многіх афіцыйных крыніцах гэты дзень і прынята лічыць пачаткам серыйнай вытворчасць мінскіх велікагрузаў новага (трэцяга) пакалення. Аднак вытворчасць сямейства МАЗ-6422/5432 пачалася ў 1978 годзе менавіта і з мадэлі 6422. І больш за тое, хоць першы серыйны МАЗ-5432 і сышоў з галоўнага канвеера ў афіцыйнай абстаноўцы, але сабраны ён быў, як і іншыя грузавікі новага сямейства, у вопытна-эксперыментальным цэху завода, дзе зборка гэтых грузавікоў працягвалася да сярэдзіны 1980-х, пакуль нарэшце яны не занялі галоўны зборачны канвеер МАЗа.

У верасні 1983 года Мінскі аўтамабільны завод узнагародзілі залатым медалём Плоўдзіўскага міжнароднага кірмашу за аўтацягнік МАЗ-5432 з паўпрычэпам МАЗ-9397.

У 1985 годзе на змену МАЗ-5432 прыйшоў седлавы цягач МАЗ-54322 з больш камфартабельнай кабінай. У 1988 годзе да яго дадалася мадэль МАЗ-54321, якая атрымала новыя рухавікі ЯМЗ-8421 і ЯМЗ-8424 магутнасцю 360 і 425 к. с. У тым жа годзе пачалося супрацоўніцтва з нямецкай фірмай МАН (MAN), чые 360-моцныя рухавікі былі ўпершыню ўсталяваныя на цягачы МАЗ-54326[1]. Тады ж пачалі вырабляць МАЗ-54323 з рухавіком ЯМЗ-238б магутнасцю 300 к. с.[2].

Поўная маса адзіночнага аўтамабіля складае 16-25 т, аўтацягніка — да 44 тон.

МАЗ-5432 з абноўленай кабінай

У пачатку 90-х гадоў завод мадэрнізаваў аўтамабілі сямейства МАЗ. З’явілася абноўленая кабіна з новымі фарамі, новай панэллю прыбораў. З часам былі мадэрнізаваны пярэднія восі, заднія састы, рама і тармазная сістэма[3].

Навінкай у гэтай серыі стаў выпушчаны ў 1998 годзе седлавы цягач МАЗ-543208 з новым рухавіком класа Еўра-2 ЯМЗ-7511 (мадэрнізаваны ЯМЗ-238) у 400 к. с.

У сярэдзіне 2000-х гадоў у аўтамабіляў сямействаў МАЗ-5432 (4 × 2) і МАЗ-6422 (6 × 4), якія з’яўляюцца лідарамі па аб’ёме вытворчасці[4].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Техника: Советский зубр. История МАЗа.. Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2013. Праверана 20 лютага 2013.
  2. Автомобиль МАЗ-54323 4 х 2.2. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 10 лютага 2013.
  3. МАЗ-5336: технические характеристики (руск.) (19 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2021. Праверана 9 кастрычніка 2021.
  4. БОЛЬШЕГРУЗНЫЕ АВТОМОБИЛИ. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2011. Праверана 10 лютага 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А. Виноградов. Минскому автозаводу 60! // Грузовик Пресс : журнал. — 2004. — № 9.
  • В. Васильев. Первенец из семьи «СуперМАЗов» // Грузовик Пресс : журнал. — 2006. — № 5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]