Магда Вашарыева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Магда Вашарыева
славацк.: Magda Vášáryová
Партрэт
Імя пры нараджэнні славацк.: Magda Vášáryová
Род дзейнасці актрыса, дыпламат, пісьменніца, палітык
Дата нараджэння 26 жніўня 1948(1948-08-26)[1][2][…] (72 гады)
Месца нараджэння
Муж Milan Lasica[d]
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайт magdavasaryova.sk
Commons-logo.svg Магда Вашарыева на Вікісховішчы

Магда Вашарыева (славацк.: Magda Vášáryová; нар. 26 жніўня 1948) — славацкая актрыса, паітык і дыпламат.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Здымацца ў кіно пачала дзіцем, грала больш як у 30 мастацкіх фільмах. Пасля ролі ў фільме «Птушкі, сіроты і дурні» яе выключылі з універсітэту, а фільм быў забаронены да паказу да 1989 года. Фільм расказвае пра трох чалавек, якія асірацелі ў выніку палітычнага гвалту.

Пазней Магдзе Вашарыевай удалося скончыць вучобу, але працягнуць працу ва ўніверсітэце ёй не дазволілі. Пасля інтэрвэнцыі савецкіх войск у Чэхаславакію ў 1968 годзе Магда Вашарыева мела магчымасць эміграваць у Італію на запрашэнне Федэрыка Феліні, але адмовілася.

Падчас Аксамітнай рэвалюцыі брала ўдзел у дзейнасці Таварыства супраць гвалту, а ў 1990 годзе Вацлаў Гавел прызначыў яе паслом Чэхаславакіі ў Аўстрыі. Потым Магда Вашарыева працавала паслом у Польшчы і дзяржсакратаром у МЗС. Выкладае сацыялогію ў CEVRO INSTITUT’е (Прага).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #13474845X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. Magda Vasary // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #13474845X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.