Мае дзевяностыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мае дзевяностыя
57c57c07c2bfd9f6cbfdb5164fff4c72.jpg
Аўтар Альгерд Бахарэвіч
Жанр аўтабіяграфічны раман
Мова арыгінала беларуская
Выдавецтва Выдавецтва «Янушкевіч»
Выпуск 2018
Старонак 312
ISBN 978-985-7165-89-6
Папярэдняя Сабакі Эўропы (раман)

«Мае дзевяностыя» — аўтабіяграфічны раман беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2018 годзе ў выдавецтве «Янушкевіч». Кніга пра маладосць пісьменніка і рэчаіснасць 1990-х гадоў.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар, маладосць якога прыпала на гэты час, у сваёй аўтабіяграфічнай кнізе спрабуе паказаць найноўшую гісторыю краіны праз гісторыю сталення асобы. Кніга апісвае 1990-я гады і горад Мінск у першыя гады незалежнасці Беларусі. Апошнія гады СССР вачыма вучня сярэдняй школы, вольнае студэнцтва, літаратурная рэвалюцыя, беларускі панк-рок, драмы і камедыі асабістага жыцця.

Дзевяностыя аўтар сустрэў школьнікам Алегам у мінскім мікрараёне Шабаны, а развітаўся з імі пісьменнікам Альгердам. Паміж гэтымі падзеямі было навучанне ў педінстытуце, галасаванне за Зянона Пазняка, праца карэспандэнтам у газеце трактарнага завода, заснаванне і заняпад уласнага панк-гурта «Правакацыя», літаб’яднанне «Крыніца», Бум-Бам-Літ. У гэты час у Беларусі было насычанае палітычнае жыццё, праходзілі мітынгі, выбары, забастоўкі, галадоўкі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • У 2019 годзе Альгерд Бахарэвіч адмовіўся ад удзелу ў Прэміі Гедройца. Выдавецтва «Янушкевіч», якое выдала кнігу, не вылучыла яе на прэмію. Сябры журы маюць права самастойна намінаваць кнігі, таму яны прапанавалі сакратарыяту ўзнагароды звярнуцца да выдаўца і аўтара з просьбай даць электронную версію выдання, каб усё ж такі намінаваць раман. У выніку праведзеных перамоў сакратарыят атрымаў ліст ад Альгерда Бахарэвіча з адмовай удзельнічаць у сёлетняй Прэміі Гедройца. Такім чынам, кніга «Мае дзевяностыя» не была ўключаная ў агульны спіс намінантаў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Паводле вынікаў прэміі «Кніга году 2018» кніга «Мае дзевяностыя» набрала 19 галасоў журы і падзяліла 2 месца з раманам Іллі Сіна «Libido»[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]