Майкл Вентрыс
| Майкл Джордж Фрэнсіс Вентрыс | |
|---|---|
| Michael George Francis Ventris | |
| | |
| Дата нараджэння | 12 ліпеня 1922[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 6 верасня 1956[1][2] (34 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Маці | Anna Dorothea Ventris[d] |
| Род дзейнасці | мовазнавец, архітэктар, класіцыст, філолаг |
| Навуковая сфера | мовазнаўства |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Майкл Джордж Фрэнсіс Вентрыс (англ.: Michael George Francis Ventris, 12 ліпеня 1922 г. - 6 верасня 1956 г.) – брытанскі лінгвіст-самавучка, расшыфроўшчык крыцкага лінейнага пісьма тыпу Б.

Майкл Джордж Фрэнсіс Вентрыс правёў дзяцінства ў Швейцарыі. З ранняга ўзросту дэманстраваў схільнасць да моў. Ведаў старажытнагрэчаскую мову і лаціну. У 1940 г. паступіў ва ўніверсітэт для вывучэння архітэктуры. У сувязі з падзеямі II Сусветнай вайны часова пакінуў вучобу, служыў у брытанскай авіяцыі. Пасля заканчэння вайны працягваў вучобу да 1948 г. Здолеў даказаць, што крыцкае лінейнае пісьмо напісана на архаічнай форме старажытнагрэчаскай мовы, узнавіў яе фанетыку. Разам з прафесійным лінгвістам Джонам Чэдвікам канчаткова дэшыфраваў надпісы. Загінуў у 1956 г. у выніку аўтамабільнай катастрофы.
Зноскі
- 1 2 Michael Ventris // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Michael George Francis Ventris // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лисовый И. А., Ревяко К. А. Античный мир в терминах, именах и названиях: Словарь-справочник по истории и культуре Древней Греции и Рима / Науч. ред. А. И. Немировский. — 3-е изд. — Мн: Беларусь, 2001