Майнцкае курфюрства
Курфюрства Майнцкае ням.: Kurfürstentum Mainz Княства-архібіскупства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі | ||||||||||
| ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||
![]() Тэрыторыя архібіскупства па Вестфальскім міры | ||||||||||
Сталіца | Майнц | |||||||||
Рэлігія | каталіцтва | |||||||||
Форма кіравання | Княства-архібіскупства | |||||||||
Курфюрства Майнцкае (ням.: Kurfürstentum Mainz, скарочана Курмайнц, Kurmainz) — духоўнае княства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое ўзнікла на тэрыторыі Майнцкай архідыяцэзіі і існавала ў 1356—1803 гадах. Яно ўключала тэрыторыі вакол Майнца (па абодва берагі Рэйна), землі каля ракі Майн вышэй за Франкфурт (уключаючы Ашафенбург), а таксама Эрфурт. Кіравалася архібіскупам, які выступаў у ролі курфюрста (аднаго з выбаршчыкаў імператара). Сталіцай княства быў Майнц. Духоўнае княства было секулярызавана ў 1803 годзе падчас германскай медыятызацыі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Архібіскупства было заснавана Святым Баніфацыем у 750 годзе.
У 1356 годзе Карлам IV была выдадзена Залатая була, і архібіскуп майнцкі ўвайшоў у лік сямі курфюрстаў.
У 1477 годзе архібіскупамі быў заснаваны Майнцкі ўніверсітэт Ёгана Гутэнберга.
Пасля Вестфальскага міру 1648 года Майнц страціў Вердэн і Гальберштат. У 1667 годзе да архібіскупства быў далучаны Эрфурт.
У 1792—1793 гадах на тэрыторыі курфюрства існавала Майнцкая рэспубліка.
У 1801 годзе майнцкі архібіскуп пераназваны ў біскупа.
У 1803 годзе было секулярызавана ў час Германскай медыятызацыі. Левабярэжныя землі Рэйна адышлі да Францыі, Эрфурт, цюрынгенскія і іншыя сумежныя ўладанні — да Прусіі, іншыя — да Гесэна, Ашафенбурга і Насау. Курфюрсцкія правы Майнца былі перададзены графству Рэгенсбург[1].
Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]
Хоць пазнейшая традыцыя прыпісвае заснаванне дыяцэзіі апосталу Крыскенту, паводле дакументаў біскупы майнцкія вядомыя з мяжы IV і V стагоддзяў. Апошнім біскупам быў Карл Тэадор Дальберг, які пасля секулярызацыі зямель архібіскупства пераехаў са сваім дваром у Рэгенсбург (гл. Рэгенсбургскае архібіскупства).
Рэзідэнцыі кіраўнікоў[правіць | правіць зыходнік]
- Рэзідэнцыі кіраўнікоў Курмайнца
Зноскі
- ↑ Майнцское архиепископство // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Майнцкае курфюрства на Вікісховішчы |
---|
- Mainz (англ.) . Catholic Encyclopedia. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2012.
- Official website of the modern Diocese. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2012.
- Map of the Archbishopric of Mainz in 1789. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2012.
|
|