Трырскае курфюрства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Княства-архібіскупства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі
Курфюрства Трырскае
ням.: Kurfürstentum Trier
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Трырскае курфюрства ў 1648 годзе
Трырскае курфюрства ў 1648 годзе
< 
 >
 >
898 — 1803

Сталіца Трыр
Кобленц
Афіцыйная мова нямецкая
Рэлігія каталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Курфюрства Трырскае (ням.: Kurfürstentum Trier), Куртрыр (ням.: Kurtrier) — духоўнае княства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала з X стагоддзя па 1803 год. Яно займала тэрыторыю, якая знаходзілася ва ўласнасці Рымска-каталіцкай Трырскай архідыяцэзіі (ням.: Erzbistum Trier), і кіравалася архібіскупам, які выступаў у ролі курфюрста (аднаго з выбаршчыкаў імператара). Сталіцай княства быў Трыр, з 1629 года галоўная рэзідэнцыя курфюрста знаходзілася ў замку Філіпсбург у Эрэнбрайтштайне каля Кобленца, а з 1786 года — у Палацы курфюрстаў у самым Кобленцы. У 1797—1801 гадах тэрыторыі курфюрства па левым беразе Рэйна ўвайшлі ў склад Францыі, правабярэжныя — у 1802 годзе ў склад Герцагства Насау. Свецкія ўладанні архібіскупства былі секулярызаваны ў 1802—1803 гадах у час Германскай медыятызацыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў часы Рымскай імперыі Трыр быў сталіцай калоніі Аўгуста Трэверарум, і ўжо тады там знаходзілася рэзідэнцыя біскупа. У часы Карла Вялікага біскуп трырскі падняўся ў статусе да архібіскупа, яму падпарадкаваліся дыяцэзіі Туля, Меца і Вердэна.

Ужо ў часы Меравінгаў біскупы трырскія былі практычна незалежнымі тэрытарыяльнымі магнатамі. У 772 годзе Карл Вялікі дараваў біскупу Віямаду поўны імунітэт ад юрысдыкцыі мясцовага графа для падпарадкаваных яму цэркваў і манастыроў, а таксама вёсак і замкаў, што належалі Сабору Святога Пятра ў Трыры. У 816 годзе Людовік I Набожны пацвердзіў архібіскупу Хеці прывілеі, падараваныя яго бацькам.

Трырскі сабор — найстарэйшы ў Германіі

Пасля падзелу Каралінгскай імперыі, які адбыўся ў Вердэне ў 843 годзе, Трыр дастаўся Лотару, а пасля падзелу ўладанняў Лотара I у 870 годзе ў Мерсене — увайшоў у склад Усходне-Франкскага каралеўства, якое пасля развілося ў Германію.

Цвентыбольд, незаконнанароджаны сын Арнульфа Карынтыйскага, якога бацька зрабіў каралём Латарынгіі, меў вострую патрэбу ў саюзніках супраць свавольнай знаці і таму ў 898 годзе дараваў архібіскупу Ратбаду поўны імунітэт ад падаткаў на ўсёй тэрыторыі архібіскупства. Гэты дар замацаваў становішча архібіскупаў як свецкіх землеўладальнікаў. Пасля гібелі Цвентыбольда ў 900 годзе Людовік IV Дзіцё ў сваю чаргу падараваў архібіскупу трырскаму права ўводзіць уласныя мыты ў Трыры і ваколіцах, і права чаканкі ўласнай манеты. Нарэшце, Карл III Дурнаваты падараваў архібіскупству Трырскаму права самому выбіраць свайго главу без умяшання імперскіх улад.

У XII стагоддзі падпарадкаваныя архібіскупу Трырскаму тэрыторыі значна пашырыліся, калі яму падаравалі горад Кобленц.

У XIII стагоддзі (тэхнічна — з 1242 года, увесь час — з 1263) за архібіскупам Трырскім замацаваўся тытул эрцканцлера Арльскага (гэта значыць Бургундскага; фармальна Свяшчэнная Рымская імперыя была падзелена на каралеўствы Германскае, Італьянскае і Арльскае). У сувязі з тым, што Бургундыя паступова ўвайшла ў склад Францыі, гэты тытул з'яўляўся чыста намінальным.

Апошні трырскі курфюрст, Клеменс Венцаслаў Саксонскі, жыў з 1786 года выключна ў Кобленцы. З 1795 года тэрыторыі курфюрства па левым беразе Рэйна (гэта значыць амаль усе землі) апынуліся пад французскай акупацыяй, і ў 1801 годзе былі анексаваны; там быў утвораны новая архідыяцэзія. У 1803 годзе рэшткі курфюрства былі секулярызаваны і ўвайшлі ў склад герцагства Насау.

Палац курфюрстаў у Трыры Палац курфюрстаў у Кобленцы Базіліка Канстанціна — галоўны храм дыяцэзіі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]