Маката

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Персідская маката, XVI стагоддзе

Маката, макат[1] (араб. mak ad‎‎ — пакрыццё або пакрывала) — дэкаратыўна-мастацкая, ужытковая тканіна, шаўковая з выкарыстаннем ва ўтку залотных ці валачоных нітак са стылізаванымі расліннымі (у асноўным кветкі — гваздзік, цюльпан, ружа), архітэктурнымі (напрыклад, матыў міхрабу) або геаметрычнымі ўзорамі, выкананая ў розных тэхніках ткацтва (уключаючы брашэ або лансіроўку). Сустракаюцца таксама макаты, аздобленыя гафтам або аплікацыяй, зробленымі маляўнічымі шоўкамі на шаўковай тканіне.

Вырабляліся ў краінах Блізкага Усходу, галоўным чынам у Турцыі і Персіі ў XVII—XVIII стагоддзях, дзе вешалі на сцены дамоў і палатак (так званыя шатровыя макаты) і пакрывалі імі мэблю, таксама выкарыстоўваліся для пакрыцця падушак або матрацаў. На Далёкім Усходзе макаты вырабляліся ў Кітаі, дзе іх упрыгожвалі сімвалічныя выявы жывёл, звязаных з кітайскай міфалогіяй. У Рэчы Паспалітай макаты вырабляліся ў XVIII стагоддзі, спачатку ў маёнткавых майстэрнях, пазней, таксама ў XIX стагоддзі, на ткацкіх мануфактурах у Гродне, Бучачы  (укр.), Бродах і Кракаве і выкарыстоўваўся ў якасці фіранак, сурвэтак, насценных пакрыццяў і для намётаў і шатроў. Макаты з вышытымі картушамі гербаў часта ўпрыгожвалі сцены сядзіб.

Зноскі

  1. Лазука 2015, с. 127.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.