Максіміліян Маркс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Максіміліян Маркс
Род дзейнасці: настаўнік
Дата нараджэння: 7 (19) кастрычніка 1816
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1891
Месца смерці:
Месца працы:
Альма-матар:

Максіміліян (Максімілян, Максімільян) Восіпавіч Маркс (7 (19) кастрычніка 1816, Віцебск — 1893, Енісейск) — удзельнік рэвалюцыйнага руху, даследчык Сібіры, мемуарыст, метэаролаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскую гімназію (1834). Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, але не скончыў яго. З 1858 года выкладчык у Смаленску, пазней у 4-й Маскоўскай гімназіі. У снежні 1863 года арыштаваны па падазрэнні ў сувязі з паўстанцамі і за спачуванне ссыльным-палякам, да лютага 1864 года зняволены ў Трубяцкім бастыёне Петрапаўлаўскай крэпасці. Вызвалены пад тайны нагляд паліцыі. Зноў арыштаваны ў 1866 годзе па справе Д. Каракозава аб замаху на Аляксандра II. Асуджаны 24.9.1866 года, за пасобніцтва замаху, прадстаўленне сродкаў тайнаму рэвалюцыйнаму таварыству «Арганізацыя» і ўкрывальніцтва палітычных злачынцаў-палякаў, да пазбаўлення ўсіх правоў і ссылкі ў Сібір. Паселены ў Кежемскай воласці Енісейскай губерні. З 1868 года жыў у Енісейску. У 1877 годзе атрымаў дазвол пасяліцца ў Екацярынаслаўскай губерні, але з-за хваробы дазвол не выкарыстаў. У лютым 1879 года М. Марксу вернуты ўсе правы, з-пад паліцэйскага нагляду вызвалены ў 1880 годзе з дазволам жыць паўсюдна, апроч сталіц, сталічнай і Таўрычаскай губерняў. Памёр у Енісейску.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваў у Енісейску першую ў Сібіры метэастанцыю і 12 гадоў праводзіў на ёй назіранні. Супрацоўнічаў з Енісейскім музеям. Зрабіў прамеры глыбінь і шырыні Енісея. Член Рускага геаграфічнага таварыства. Склаў табліцы часу для гарадоў Енісейскай губерні. Па прапанове прафесара А. Нордэншэльда, займаўся назіраннямі над касмічным пылам і даказаў яго існаванне. Перадаў прафесару Нордэншэльду, калі той праязджаў праз Енісейск, свае вялікія зборы раслін з ваколіц горада, пазней калекцыя была апрацавана В. Шойтцам. Аўтар прац пра клімат Сібіры («Записки Императорской Академии наук», 1887, т. 55), запісак пра К. Касовіча («Русская старина», 1886, т. 52), М. Буташэвіча-Петрашэўскага («Русская старина», 1889, т. 62). Пакінуў успаміны пра Віцебск 1820—1830-х гадоў.

Адзначаны залатым медалем Рускага геаграфічнага таварыства (1878) за навуковую дзейнасць.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Записки старика: Витебск с 1821 по 1840 гг. // Віцебскі сшытак. № 1—3, 1995—1997.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Горнак, В. В. Витеблянин М. Маркс и его «Записки старика» / В. В. Горнак // Белорусское Поозерье: Язык и духовная культура / А. М. Мезенко [и др.]. — Мн., 2001. — С. 165—177.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2. — Смаленск, 2003.
    • А. Л. Беларускі гутарнік Піліп Смуры // Гадавік Беларускага навуковага таварыства ў Вільні. Вільня, 1933;
    • Кісялёў Г. Пошукі імя. Мн., 1978. Кісялёў, Г. В. Пошукі імя: да пытання аўтарства «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе» / Г. В. Кісялёў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. — 288 с. — С. 56—60;
    • Зайцаў М., Шчарбакоў С. Гістарычныя замалёўкі віцябчаніна // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1984, № 3;
    • ЭГБ, т. 5.
  • Маркс Максимилиан Осипович // Деятели революционного движения в России: биобиблиографический словарь: От предшественников декабристов до падения царизма: [В 5 т.]. — М.: Изд-во Всесоюзного общества политических каторжан и ссыльно-поселенцев, 1927—1934. — Т. 1. От предшественников декабристов до конца «Народной воли». Ч. 2. Шестидесятые годы. — 1928. — XVI с., 496 стб.
  • Маркс Максимилиан Осипович // Сибирская советская энциклопедия. В 4 т. Т. 3 / под ред. Б. З. Шумяцкого. — Новосибирск: Западно-Сибирское отделение ОГИЗ, 1933. — 804 с.: ил.