Максім Андрэевіч Рыбакоў
| Поўнае імя | Максім Андрэевіч Рыбакоў | ||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
23 ліпеня 1993[1] (32 гады) |
||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||
| Рост | 171 см | ||||||||||||||||||
| Вага | 68 кг | ||||||||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||||||||
| Нумар | 23 | ||||||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Максім Рыбакоў (нар. 23 ліпеня 1993, Шклоў) — беларускі футбаліст, паўабаронца шклоўскага «Спартака».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў спецыяльным футбольным класе Мінскага сувораўскага вучылішча, з 2010 года гуляў за «Спартак» з роднага Шклова ў Другой лізе і чэмпіянаце вобласці. У 2011 годзе далучыўся да магілёўскага «Дняпра», дзе стаў выступаць за дубль. Па выніках сезона 2011 «Дняпро» выбыў у Першую лігу і дубль быў расфарміраваны, Максім стаў гуляць за фарм-клуб «Дняпро-2» у Другой лізе, дзе у 35 матчах адзначыўся 15 галамі. Пасля вяртання магілёўскага клуба ў элітны дывізіён у 2013 годзе зноў выступаў за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. У канцы 2014 года з’яўляўся ў стартавым складзе магіляўчан, аднак па выніках сезона «Дняпро» зноў выбыў у Першую лігу.
У 2015—2016 гадах быў гуляў за магілёўскую каманду ў Першай лізе, звычайна выходзячы на замену. Па выніках сезона 2016 дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі на адзін год[2]. У сезоне 2017 не меў трывалага месца ў аснове, часам заставаўся на лаўцы запасных.
У студзені 2018 года пакінуў «Дняпро»[3] і неўзабаве стаў іграком «Белшыны»[4]. Пачынаў сезон у стартавым складзе, але пазней траўму і з ліпеня да канца сезона не з’яўляўся на полі. У студзені 2019 падоўжыў кантракт з «Белшынай»[5]. Сезон 2019 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы, толькі ў лістападзе зноў стаў з’яўляцца на полі.
У студзені 2020 года зноў далучыўся да «Дняпра»[6]. Стаў асноўным іграком каманды і дапамог ёй перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам[7]. У сезоне 2021 заставаўся асноўным іграком магіляўчан. У студзені 2022 года пакінуў «Дняпро»[8] і завяршыў прафесійную кар’еру[9], у якасці аматара стаў выступаць за шклоўскі «Спартак».
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2010 | Д3 | Спартак | 24 | 0 | |
| 2011 | дубль | Дняпро | 10 | 2 | |
| 2012 | Д3 | Дняпро-2 | 35 | 15 | |
| 2013 | Д1 | Дняпро | 8 | 0 | |
| 2014 | Д1 | Дняпро | 16 | 0 | |
| 2015 | Д2 | Дняпро | 23 | 1 | |
| 2016 | Д2 | Дняпро | 26 | 2 | |
| 2017 | Д1 | Дняпро | 19 | 0 | |
| 2018 | Д2 | Белшына | 8 | 1 | |
| 2019 | Д2 | Белшына | 3 | 0 | |
| 2020 | Д3 | Дняпро | 25 | 11 | |
| 2021 | Д2 | Дняпро | 24 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Maksim Rybakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Левицкий, Рыбаков и еще три футболиста продлили контракты с могилевским «Днепром»
- ↑ Терещенко, Шрамченко, Тупчий покинули «Днепр». Павлов может продлить контракт
- ↑ Байдук и Рыбаков стали игроками "Белшины"
- ↑ Турлин, Тупчий и еще четыре игрока продлили контракты с "Белшиной"
- ↑ "Днепр-Могилев" подписал вратаря и хавбека
- ↑ Журов, Бобченок и Рыбаков продлили контракты с "Днепром-Могилев"
- ↑ Максим Рыбаков покинул "Днепр"
- ↑ Новая глава Антона Шрамченко. “Если надо, и троих детей смогу занять, накормить и одеть”(недаступная спасылка)