Перайсці да зместу

Максім Львовіч Выдрын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Максім Львовіч Выдрын
Дата нараджэння 2 (14) жніўня 1870
Месца нараджэння
Дата смерці 31 мая 1951(1951-05-31) (80 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта, урач, акушэр, гінеколаг, ваенны ўрач, загадчык кафедры
Навуковая сфера гінекалогія і акушэрства[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1934)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1923)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Л. М. Варнека
Вядомыя вучні Іван Мацвеевіч Старавойтаў
Вядомы як заснавальнік і кіраўнік першай у Беларусі кафедры акушэрства і гінекалогіі
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Максім (Маісей) Львовіч Выдрын (14 жніўня 1870, Бежыца  (руск.)[2], паводле іншых звестак, г. Масква[3][4] — 31 мая 1951) — беларускі вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар (1923). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1938). Заснавальнік і кіраўнік першай у Беларусі кафедры акушэрства і гінекалогіі[2].

Нарадзіўся ў Бежыцы, у інтэлігентнай сям’і[2].

Сярэднюю адукацыю атрымаў у Бежыцкай прагімназіі і 5-й гімназіі Масквы. У 1892 г. паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У сувязі з цяжкімі ўмовамі жыцця і цяжкім матэрыяльным становішчам сродкі для існавання ён вымушаны быў зарабляць урокамі[2].

У 1897 годзе М. Л. Выдрын скончыў вучобу ва ўніверсітэце[2] і пачаў працаваць ардынатарам хірургічнага аддзялення 1-й Градскай бальніцы імя М. І. Пірагова  (руск.) пад кіраўніцтвам вядомага гінеколага — хірурга прафесара Л. М. Варнека. Тут ён працаваў да 1905 г. і адначасова — у радзільным аддзяленні Галіцынскай бальніцы. У 1905 г. Максім Львовіч здаў экзамен у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце на званне лекара-акушэра. У маі 1905 г. быў прызваны ў армію (вайна з Японіяй) і служыў ардынатарам перасоўнага шпіталя 2-й усходнесібірскай стралковай дывізіі ў Маньчжурыі. Пасля вяртання з вайны да 1910 г. Максім Львовіч працаваў ардынатарам хірургічнага аддзялення (у 1907 г. яно было пераўтворана ў гінекалагічнае аддзяленне) 1-й Градскай бальніцы імя М. І. Пірагова.

У 1923—1941 і 1943—1951 гг. загадчык кафедрай акушэрства і гінекалогіі Мінскага медыцынскага інстытута[3].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Працы па даследаванні і лячэнні пазаматкавай цяжарнасці  (руск.), маткавага крывацёку  (руск.), фіброме, раку маткі. Аўтар падручнікаў па акушэрстве і гінекалогіі[3].

Навуковыя працы прафесара М. Л. Выдрына прысвечаны хірургічнаму лячэнню выварату маткі пры родах, выпадзення маткі, прабадзення маткі пры выскрабанні, а таксама хірургічнаму і рэнтгенаўскім лячэнню фібромы і рака маткі. Шмат увагі ў сваіх навуковых даследаваннях ён надаваў барацьбе з пасляродавымі захворваннямі. У мэтах зніжэння колькасці пасляродавых сэптычных захворванняў актыўна прапагандаваў інструментальнае, а не ручное абследаванне паражніны маткі пасля родаў (1941, 1948)[2].

Ён апублікаваў больш за 40 навуковых прац, у ліку якіх першыя фундаментальныя падручнікі на беларускай мове: «Гінекалогія. Падручык для студэнтаў мэдычнага iстытута»(19ЗЗ), «Падручык па акушэрству» (19З6); напісаў шэраг артыкулаў для Медыцынскай савецкай энцыклапедыі. На рускай мове выдадзены падручнікі па акушэрстве ў 19З8 г. і 1947 г. Пад яго кіраўніцтвам выкананы і абаронены 20 доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый[2].

  • Падручнік па акушэрству / М. Л. Выдрын, 1933
  • Гінекалогія : Падруч. для студэнтаў мед. ін-та / М. Л. Выдрын; Бел. дзярж. мед. ін-т

Дзейнасць Максіма Львовіча высока ацэненая дзяржавай: яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (19З8), ён узнагароджаны ордэнам Леніна (1945), двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», а таксама Ганаровымі граматамі Саўнаркама БССР (19З0), Вярхоўнага Савета БССР (1944 г.) і іншымі[2].

Зноскі

  1. https://www.bsmu.by/page/55/3086/
  2. а б в г д е ё ж Максим Львович Выдрин (1870—1951) — основатель и руководитель первой в Беларуси кафедры акушерства и гинекологии Архівавана 8 лістапада 2017. (руск.)
  3. а б в Выдрин Максим Львович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 130. — 737 с.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.