Чыгуначная бальніца (Мінск)
Славутасць | |
Чыгуначная бальніца | |
---|---|
![]() | |
53°52′36″ пн. ш. 27°31′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Будаўніцтва | 1912—1914 гады |
Будынкі | |
галоўны корпус • пяць дапаможных карпусоў • воданапорная вежа | |
Статус |
![]() |
Чыгуначная бальніца — комплекс будынкаў у Мінску, пабудаваны ў 1912—1914 гг. Размешчана па адрасе вул. Аўтадораўская, 3, 3а і ўключае мураваныя галоўны і 5 дапаможных карпусоў, воданапорную вежу.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Бальніца[правіць | правіць зыходнік]
Галоўны корпус двухпавярховы, Е-падобны ў плане. Архітэктурна-мастацкую выразнасць будынку надае кантрастнае спалучэнне чырвонай цэглы і белых атынкаваных дэталей на фасадах — карнізы, франтоны, пілястры, аконныя ліштвы, сандрыкі. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным і двума бакавымі рызалітамі, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Плоскасць сцяны фасада дэкарыравана шырокімі пілястрамі і спаранымі лапаткамі. Аконныя праёмы прамавугольныя на першым паверсе, паўцыркульныя па другім. Будынак мае калідорную планіроўку. Па перыметры ўздоўж аднабаковага калідора размешчаны палаты для хворых. Аперацыйныя залы на першым і другім паверхах вынесены ў асобны пяцігранны аб'ём дзеля лепшага іх асвятлення. Санітарныя пакоі ў тарцах бакавых крылаў маюць самастойныя ўваходы з двара.
Дапаможныя карпусы адна— і двухпавярховыя, вырашаны ў лаканічных формах.
Воданапорная вежа[правіць | правіць зыходнік]
Трох'ярусная, васьмігранная ў плане цагляная воданапорная вежа не атынкавана. Першы невысокі ярус — аснова вежы, шырокія грані другога яруса расчлянёны вялікімі арачнымі нішамі, 3-і ярус глухі. У аздабленні выкарыстаны нішы, пілястры, арнаментальныя паясы. Асобныя дэталі маюць стылізаваныя формы сярэдневяковага абарончага дойлідства: машыкулі, вокны-байніцы і інш.
Брацкая магіла[правіць | правіць зыходнік]
Ha тэрыторыі філіяла чыгуначнай бальніцы знаходзіцца брацкая магіла, дзе пахаваны супрацоўнікі Мінскага лінейнага аддзялення міліцыі, якія загінулі 25 чэрвеня 1941 г. у час налёту нямецкай авіяцыі на горад. У 1972 г. на магіле пастаўлены абеліск.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх