Максім Віктаравіч Савосцікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Максім Савосцікаў)
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Футбол
Максім Савосцікаў
Поўнае імя Максім Віктаравіч Савосцікаў
Нарадзіўся 13 жніўня 1998(1998-08-13)[1][2] (24 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 178 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2017—2018   Беларусь Белшына (Бабруйск) 19 (1)
2018   Беларусь Ашмяны-БДУФК 14 (1)
2019 Беларусь НФК (Мінск) 23 (0)
2020 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 5 (3)
2020 Беларусь Смалявічы 6 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 17) 1 (0)
2016 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 мая 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 ліпеня 2020

Максім Савосцікаў (нар. 13 жніўня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», першы трэнер — Аляксандр Іванавіч Струк[3]. З 2015 года гуляў за дубль мінскага «Дынама».

У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[4], дзе з’яўляўся на полі нерэгулярна. У лютым 2018 года падоўжыў пагадненне з «Белшынай»[5], аднак працягваў толькі выхадзіць на замены, і ў ліпені 2018 года быў пераведзены ў другалігавыя «Ашмяны-БДУФК»[6].

У красавіку 2019 года папоўніў склад мінскага НФК[7], дзе звычайна гуляў у стартавым складзе. Пакінуў каманду ў студзені 2020 года[8].

Сезон 2020 пачаў у складзе мар’інагорскай «Вікторыі», а ў ліпені 2020 года перабраўся ў «Смалявічы»[9]. Спачатку гуляў за дубль, а неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 12 верасня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць БАТЭ (2:5) і быў заменены ў другім тайме. Па заканчэнні сезона ў снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Дынама Беларусь 20 0
2016 дубль Дынама Беларусь 26 4
2017 (1) дубль Дынама Беларусь 12 1
2017 (2) Д2 Белшына Беларусь 9 1
2018 (1) Д2 Белшына Беларусь 10 0
2018 (2) Д3 Ашмяны-БДУФК Беларусь 14 1
2019 Д2 НФК Беларусь 23 0
2020 (1) Д3 Вікторыя Беларусь 5 3
2020 (2) Д1 Смалявічы Беларусь 6 0

Зноскі