Максім Уладзіміравіч Маісееў
| Поўнае імя | Максім Уладзіміравіч Маісееў | ||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
8 лютага 1987 (38 гадоў) |
||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||
| Рост | 189 см | ||||||||||||||||||
| Вага | 88 кг | ||||||||||||||||||
| Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||||||||
| Нумар | 16 | ||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Максім Маісееў (нар. 8 лютага 1987) — беларускі футбаліст, брамнік.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2006 гуляў за дубль «Віцебска». У 2009 годзе выступаў у арэндзе ў «Белшыне», дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе. Пазней гуляў таксама за мазырскую «Славію» і «Смаргонь». Улетку 2011 года вярнуўся ў «Віцебск», дзе стаў другім брамнікам пасля Юрыя Васюціна. 27 кастрычніка 2011 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць БАТЭ (2:2)[1].
Да восені 2012 года заставаўся ў камандзе, хоць і не выходзіў на поле. Пазней быў вымушаны спыніць кар’еру, каб працаваць па размеркаванні па заканчэнні ВДТУ[2]. У пачатку 2014 года вярнуўся ў «Віцебск» і зноў стаў другім брамнікам. Разам з камандай выйшаў у Вышэйшую лігу, у сезоне 2015 застаўся другім брамнікам, ужо пасля Дзмітрыя Гушчанкі.
У студзені 2016 года прыняў рашэнне аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[3].
У 2021 годзе ў якасці аматара стаў выступаць у Другой лізе за віцебскі «Газавік».
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2009
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2006 | дубль | Лакаматыў | 16 | -11 | |
| 2007 | дубль | Віцебск | 25 | -25 | |
| 2008 | дубль | Віцебск | 28 | -29 | |
| 2009 | Д2 | Белшына | 13 | -8 | |
| 2010 | Д2 | Славія | 17 | -28 | |
| 2011 (1) | Д2 | Смаргонь | 7 | -11 | |
| 2011 (2) | Д1 | Віцебск | 2 | -3 | |
| 2012 | Д2 | Віцебск | 0 | -0 | |
| 2014 | Д2 | Віцебск | 1 | -0 | |
| 2015 | дубль | Віцебск | 6 | -7 |