Мак-самасейка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мак-самасейка
Мак самосейка.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Papaver rhoeas L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18893
NCBI  33128
EOL  596241
GRIN  t:26703
IPNI  306058-2
TPL  kew-2561554

Мак-самасейка, мак-самасеў, відук (Papaver rhoeas) — кветкавая травяністая расліна сямейства макавых.

Вышыня 30—60 см. Сцябло прамастойнае, апушанае цвёрдымі гарызантальна-адтапыранымі шчацінкамі. Прыкаранёвае лісце перыста-раздзельнае, з перыста-надрэзанымі долямі, канцавыя долі лісця падоўжаныя, пілавата-зубчастыя. Кветкі адзіночныя або па 2—3 на доўгіх апушавых кветаносах, ярка-чырвоныя, ружовыя ці белыя, іншы раз з буйной чорнай плямай каля асновы пялёсткаў; пялёсткі папярочна-авальныя, у шырыню да 6 см. Каробачка адваротнаяйцападобная. з 7—12-прамянёвым рыльцам, раптоўпа звужваецца ў ножку.

Papaver rhoeas: бутон, кветка і каробачка

Дэкаратыўная расліна. Трапляецца здзічэлым каля населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]