Перайсці да зместу

Малдавенізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Малдавенізм (паследкі — малдавеністы) — палітычная плынь у Малдове, што сцвярджае, што малдаване з’яўляюцца асобнай этнічнай групай, адрознай ад румынаў, і гэтым тлумачыцца існаванне незалежнай малдаўскай дзяржавы. Насупраць, уніянізм і яго паслядоўнікі румыністы не прызнаюць існаванне малдаўскай ідэнтычнасці і выступаюць за інтэграцыю Малдовы ў склад «Вялікай Румыніі». Палітычная тэорыя малдавенізму існуе ў двух варыянтах:

  • дамінуючая «мінімалістычная» тэорыя, што была афіцыйнай ідэалогіяй у савецкі перыяд (1940—1991)[1] і падчас знаходжання ПКРМ ва ўладзе (2001—2009)[2] — кажа, што праз гістарычныя прычыны малдаване, што жывуць на ўсход ад Прута (паслядоўна на тэрыторыі Бесарабскай губерні, МАССР, МССР і сучаснай Рэспублікі Малдовы) маюць этнічную і нацыянальную ідэнтычнасцю, што адрознівае іх ад румынаў (у тым ліку і ад жыхароў Заходняй Малдовы).
  • мінарытарная і неафіцыйная «максімалістычная» тэорыя, якую прасоўваюць анты-румынскія супольнасці «Moldova Mare»[3], «Mișcarea Voievod» і «Scutul Moldovenesc»[4] — кажа, што ўсе малдаване ад Карпатаў да Днястра (тэрыторыя сярэдневяковага Малдаўскага княства) з’яўляюцца «нашчадкамі славяна-раманскіх болахаўцаў», што валодаюць адрознаю ад румынаў этнічнай ідэнтычнасцй і зведалі «штучную румынізацыю з боку румынскай дзяржавы пасля 1859 года»[5].

Малдаване вылучыліся з сярэдневяковай раманамоўнай валашскай народнасці ў XIII—XIV стагоддзях. Не жадаючы мірыцца з прыгнётам каталіцкіх венгерскіх і нямецкіх феадалаў, што захапілі Ардзял, частка валахаў пакінула захопленую венграмі Трансільванію і сышла за Карпаты, засяліўшы спустошаныя татара-манголамі стэпы ў міжрэччы рэк Сірэт і Днестр, змяшаўшыся там з рэшткамі славянскага насельніцтва (ціверцы) і стала кантактаваць з больш шматлікімі русінамі. Саманазва (эндонім) малдаванаў увайшла ва ўжытак ужо ў XVI стагоддзі ў Малдаўскім княстве і выцесніла існуючае на захад ад Карпатаў слова валахі. Абодва народы, тым не менш, працягвалі ўжываць кірыліцу і захоўвалі агульныя культурныя традыцыі.

Дыферэнцыяцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Далейшая дыферэнцыяцыя была абумоўлена далучэннем Бесарабіі да Расійскай імперыі ў 1806—1812 пасля расійска-турэцкай вайны. Пасля яшчэ адзінае расійска-турэцкай вайны (1878) атрымала незалежнасць Румынія. Трансільванія ж заставалася ў складзе Аўстра-Венгрыі да 1918. Заходняя частка Малдаўскага княства (Малдова на захад ад рэчкі Прут) пры гэтым увайшла да складу Румыніі і была паступова румынізаваная.

Да этнічных адрозненняў дадаліся і адрозненні ў мове. Хоць у агульных рысах паразуменне носьбітаў захоўвалася, румынская мова перайшла на лацініцу ў 1860-х гадах, малдаўская — толькі ў 1990-х (малдаўская мова ў Прыднястроўі захоўвае кірыліцу). Апроч таго, у румынскай атрымалі шырокае распаўсюджанне галіцызмы і лацінізмы, у малдаўскай — русізмы. Савецкія ўлады праводзілі палітыку разлучэння румынаў і малдаванаў. Вядомым правадыром малдавенізму быў Уладзімір Царанаў. Нягледзячы на агульнасць мовы, менталітэт і культурныя асаблівасці малдаванаў і румынаў у цяперашні час моцна адрозніваюцца.

Праваслаўныя абрады ў Малдове і Румыніі таксама істотна адрозніваюцца, што аднойчы ўжо прывяло да рэлігійнаму канфлікту падчас знаходжання Бесарабіі ў Румыніі ў 1918—1940 і шматлікім паўстанням на моўным і рэлігійным грунце.

Дэбаты ў незалежнай Рэспубліцы Малдове

[правіць | правіць зыходнік]

Дэбаты вакол этнічнай ідэнтыфікацыі малдаванаў усплылі на паверхню пасля распаду СССР. Адзін бок, які падтрымлівалі шматлікія вядомыя інтэлектуалы, як Грыгорэ Віеру, Еўжэн Дога, Канстанцін Тэнасэ, сцвярджаў, што малдаване заўсёды былі румынамі, нават нягледзячы на тое, што знаходзіліся ў розных дзяржавах. Таму малдавенізм яны разглядалі як спробу савецкіх уладаў стварыць штучную нацыянальнасць для паступовай асіміляцыі румынаў, што мешкаюць у Савецкім Саюзе[6]. Прадстаўнікі іншага боку, сярод якіх быў такі гісторык і палітык, як Віктар Сцепанюк, падкрэслівалі асаблівасці малдаванаў, сцвярджалі што малдаване заўсёды адрозніваліся ад румынаў. На іх меркаванне, у бесарабскіх малдаванаў за час доўгай ізаляцыі ад астатняй Румыніі (у 1812—1918 гадах, пасля 1940) «развілася асобная нацыянальная ідэнтычнасць»[7].

Зноскі

  1. Gheorghe Negru: Politica etno-lingvistică a R.S.S.M., ed. Prut Internațional, Chișinău 2000, ISBN 9975-69-100-5, pag. 19-21.
  2. John Mackinlay, Peter Cross (2003) Regional Peacekeepers, United Nations University Press ISBN 92-808-1079-0, p. 139.
  3. Vezi Încă un PARTID MOLDOVENIST în R. Moldova. Președinte este un fost ambasador
  4. [1] Архівавана 15 чэрвеня 2018.
  5. Vezi Cine sunt cu adevărat moldovenii.md? Архівавана 15 студзеня 2017.
  6. Dennis Deletant. Language Policy and Linguistic Trends in the Republic of Moldavia, 1924—1992. // Studies in Moldovan: the History, Culture, Language and Contemporary Politics of the People of Moldova, p. 53-54.
  7. アーカイブされたコピー. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 24 чэрвеня 2013.