Вялікая Румынія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карта Румынскага каралеўства часоў найбольшага пашырэння яго межаў
Адміністрацыйная карта Румынскага каралеўства ў 1930 годзе

Вялікая Румынія (рум.: România Mare) — ідэя максімальнага пашырэння межаў Румыніі. Рэалізавалася падчас існавання Каралеўства Румынія[1], калі пасля аб'яднання Румыніі і абвяшчэння яе незалежнасці падчас узброеных канфліктаў і войнаў мяжы дзяржавы былі максімальна пашыраны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Другой Балканскай вайны ў склад Румыніі ўвайшла Паўднёвая Дабруджа, затым, пасля распаду Расійскай імперыі, у Бесарабіі была абвешчана Малдаўская Дэмакратычная Рэспубліка, якая аб'ядналася з Румыніяй. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі падчас Чэхаславацка-венгерскай вайны Трансільванія і Букавіна таксама аб'ядналася з ёй. Перыяд паміж 1918 і 1940 гадамі быў часам найбольшага пашырэння межаў дзяржавы. Пасля бесарабска-букавінскага паходу РСЧА, тэрытарыяльных саступак Венгрыі і Балгарыі тэрыторыя Румыніі значна паменшылася. Гэта пацягнула за сабой змену рэжыму на прагерманскі.

Апагей[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Румынія зноў пачала пашырацца. Гітлер дазволіў Румыніі анексаваць Бесарабію і Заднястроўе, дзе ў яе складзе ўтварылася Трансністрыя. У нацыяналістычнай румынскай літаратуры, якая выдавалася ў той час, пісалася, што за Днястром жывуць абруселыя румыны, а ўся тэрыторыя ад Прут да Паўднёвага Буга гістарычна цесна звязана з Румыніяй і павінна належаць ёй[1][2]. Ужо падчас германскага наступу ўглыб Савецкага Саюза ў румынскай прэсе пісалася пра магчымую перадачу Румыніі тэрыторый да Дняпра. У газеце «Курэнтул» быў выдадзены матэрыял, у якім пісалася пра неабходнасць пашырыць тэрыторыю дзяржавы да Уральскіх гор і такім чынам забяспечыць стварэнне «Румынскай імперыі да варотаў Азіі»[1].

Адваротны бок франтавых дакументаў, выдадзеных інжынер-капітану Турбаеўскаму К. І. у Адэсе 24 жніўня 1944 года перад дэсантам у Жэбрыяны — Вылкавэ. Для эканоміі паперы дакументы часам пісаліся на афіцыйных бланках Трансністрыі. Гэта бланк дакумента на атрыманне фінансавых сродкаў для рэпатрыянтаў з Румыніі, якія перасяляліся ва Украіну.

Паражэнне[правіць | правіць зыходнік]

Аднак ідэя не была рэалізавана ў сувязі з контрнаступленнем савецкіх войскаў. Пасля паражэння Румыніі ў Другой сусветнай вайне было зноў афіцыйна замацавана аддзяленне ад Румыніі Бесарабіі і Паўночнай Букавіны, у той час як адрынутая ад Венгрыі Паўночная Трансільванія была Румыніі вернутая. У наш час, пасля распаду СССР і падзення рэжыму Чаўшэску ў Румыніі, спроб рэалізаваць ідэю Вялікай Румыніі ў межах 1918—1940 гг. афіцыйна не прадпрымалася, аднак ідэя стварэння аб'яднанай дзяржавы Румыніі і Малдовы (у яе міжнародна прызнаных межах) карыстаецца папулярнасцю.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Nistor I. Aspectele geopolitice si culturale din Transnistria — Anal. Acad. Rom.—Ser. III., 1942.
  2. Nistor I. Romanii Transnistreni — Cernauti, 1925.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Ірэдэнтызм