Маленькі прынц (мультфільм, 2015)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маленькі прынцM:
фр.: Le Petit Prince[1]
Жанр фэнтэзійны фільм, экранізацыя літаратурнага твору[d], сямейны фільм, прыгодніцкі фільм і драматычны фільм
Рэжысёры
Прадзюсары
На аснове Маленькі прынц[2]
Кампазітары
Краіна
Дыстрыбутар Paramount Pictures і Netflix
Працягласць 108 хв.
Бюджэт 57 000 000 €[5]
Зборы 97 571 250 $[6]
IMDb ID 1754656
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Мале́нькі пры́нц» (фр.: Le Petit Prince) — французскі 3D-анімацыйны драматычны фільм-фэнтэзі паводле аднайменнага рамана Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. Рэжысёр — Марк Осбарн, вядомы па мультфільме «Кунг-фу панда». Прэм'ера фільма адбылася на Канскім кінафестывалі 22 мая 2015 года.

У межах праекта «Беларускія ўікэнды» мультфільм быў агучаны на беларускую мову кампаніяй Кінаконг пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom. На мову ролі агучвалі: Ганна Хітрык, Сятлана Цімохіна, Зміцер Бейнарт-Саладуха, Павел Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Уладзімер Глотаў. Паказы ў кінатэатрах адбываліся з 23 па 25 чэрвеня 2017 года разам з прэзентацыяй першага ў незалежнай Беларусі выдання кнігі «Маленькі Прынц» па-беларуску.[7][8][9]

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Свет не можа існаваць без фантазіі і прыгод. Прынамсі ў гэта верыць лагодны стары лётчык, па суседстве з якім нядаўна пасялілася адна вельмі педантычная мама са сваёй руплівай дачкой. Жыццё дзяўчынкі падпарадкавана строгаму вучэбнаму плану, у якім час на сяброў прадугледжаны толькі наступным летам. Аднак гэты старанна выбудаваны план трашчыць па швах, калі ў жыццё дзяўчынкі ўрываецца дзіўны сусед з ягонымі неймавернымі апавяданнямі пра Маленькага Прынца і далёкія зоркі. Засталося толькі адрамантаваць самалёт, і ў шлях! Так пачынаецца вялікае падарожжа дзяўчынкі - поўнае небяспекі, чарадзейства, гумару і сапраўднага сяброўства.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2017Дзіцячая прэмія BAFTA
    • Поўнаметражны фільм

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]