Антуан дэ Сент-Экзюперы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антуан дэ Сент-Экзюперы
фр.: Antoine de Saint-Exupéry
Antoine de Saint-Exupéry (cropped).jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 29 чэрвеня 1900(1900-06-29)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 31 ліпеня 1944(1944-07-31) (44 гады)
Месца смерці: Міжземнае мора
Грамадзянства: Сцяг Францыі Францыя
Жонка: Consuelo de Saint Exupéry[d]
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: празаік, паэт, лётчык
Гады творчасці: 1926 — цяп. час
Жанр: раман, наратыў і паданне[d]
Мова твораў: французская
Узнагароды: Ваенны крыж 1939—1945 (Францыя)
Подпіс: Antoine de Saint-Exupéry signature.svg
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Антуан дэ Сент-Экзюперы (фр.: Antoine de Saint-Exupéry; 29 чэрвеня 1900, Ліён, Францыя — 31 ліпеня 1944) — французскі пісьменнік, прафесійны лётчык.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У 1919-21 вучыўся ў Парыжскай АМ. 3 1926 грамадзянскі лётчык, з 1933 лётчык-выпрабавальнік, у II сусветную вайну — ваенны лётчык. Загінуў, выконваючы разведвальны палёт.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1926. У раманах «Паўднёвы паштовы» (1929), «Начны палёт» (1931), «Планета людзей» (1939, прэмія Французскай акадэміі), аповесцях «Ваенны лётчык» (1942), «Ліст да заложніка» (1943) услаўляў мужнасць подзвігу, вернасць абавязку, патрыятызм. Яго творы — своеасаблівы сплаў рэпартажу з паэтычным і філасофскім асэнсаваннем перажытага. Сусветную вядомасць набыла філасофска-лірычная казка «Маленькі прынц» (1943, неаднаразова экранізавана), у якой паэтычнасць, лірызм, сатыра спалучаюцца з глыбокім роздумам аб прыгажосці чалавечых адносін.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Courrier Sud. 1929.
  • Vol de nuit. Roman. 1931.
  • Terre des hommes. Roman. Paris, 1938. Планета людзей. Раман
  • Pilote de guerre. Récit. 1942. English: Flight to Arras. New York, 1942.
  • Lettre à un otage. Essai. 1943.
  • Le petit prince. The little prince. New York, 1943. Маленькі прынц
  • Le petit prince. Illustrations originales de l'auteur. 1945. Маленькі прынц, з малюнкамі аўтара
  • Citadelle. 1948.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Маленькі прынц: З мал.аўтара / Пер.з англ.мовы Э. Агняцвет. — Мн.: Беларусь, 1969.
  • Планета людзей: Выбранае / Пер.з фр.,прадм. Н. Мацяш. — Мн.: Мастац.літ., 1984.
  • Маленькі прынц: Казка / Пер.з фр. Н. Мацяш. — Мн.: Юнацтва, 1989.

Зноскі

  1. Ваксмахер М. Н. Сент-Экзюпери Антуан де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 268–269. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).