Манастыр Сопачані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Манастыр Сапачаны)
Манастыр
Манастыр Сопачані
Манастир Сопоћани
43°07′03″ пн. ш. 20°22′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Сербія
Месцазнаходжанне Стары-Рос
Канфесія Сербская праваслаўная царква
Епархія Рашска-Прызранская
Архітэктурны стыль раманскі стыль
Заснавальнік Стэфан Ураш I
Дата заснавання XIII стагоддзе
Сайт manastirsopocani.org
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Манастыр Сопачані (сербск.: Манастир Сопоћани) — сербскі праваслаўны манастыр з царквой Святой Тройцы; размешчаны каля горада Нові-Пазар на поўдні Сербіі. Заснаваны ў маляўнічай даліне ракі Рашкі, побач са старажытным Расам — цэнтрам Сербскай дзяржавы Урашам I да 1263 года як пахавальню караля і яго сям'і. Захавалася царква Св. Тройцы (12641265), аднанефная пабудова рашскай школы, якая адрозніваецца складнасцю і кампазіцыйнай цэласцю. Адкрыты прытвор і вежа над уваходам — канец XIII стагоддзя; бакавыя прыбудовы ў выглядзе паніжаных нефаў — пачатак XIV стагоддзя[1]. У Сярэднявеччы манастыр быў духоўным цэнтрам, яго брація налічвала звыш 100 манахаў.

Каля 1265 года царква распісана фрэскамі (у цэнтральнай частцы храма імітуюць мазаіку). У апсідзе намаляваны Багародзіца з Немаўлём і з двума анёламі па баках, Прычасце апосталаў, Пакланенне Ахвяры (у працэсіі намаляваны архіепіскапы сербскія Сава I, Арсеній I, Сава II), на сценах — Вялікія святы, на заходняй сцяне — Успенне Багародзіцы, на хорах — Сорак мучанікаў, Гасціннасць Аўраама і апосталы, у нартэксе — Усяленскія саборы, Прытча пра праведнага Іосіфа, Дрэва Іясея, Страшны суд, партрэты кцітараў, смерць Ганны Дандала, маці кцітара; у паўднёвым прытворы — Жыціе Святога Сімяона Нэмані, у паўночным — Стэфана Першамучаніка. У бакавых прыбудовах захаваліся фрэскі канца XIII стагоддзя, пачатку XIV стагоддзя і XVI—XVII стагоддзяў.

Успенне Багародзіцы. Фрэска з Сопачаняў.

Фрэскі Сопачаняў — аднаго з цэнтральных твораў візантыйскага мастацтва — адрозніваюць унутраная сканцэнтраванасць вобразаў, буйныя маштабы, лапідарныя формы, светлы каларыт, у выявах няма нічога эфектнага, празмерна дакладнага і пачуццёвага, але складваецца ўражанне спакою і велічы. Да фрэсак Сопачаняў блізкія фрэскі іншых сербскіх манастыроў гэтага перыяду (фрэскі ў царкве Святых Апосталаў у Печскай патрыярхіі, 1260 год; у царкве Успення манастыра Морача, 12511252).

У 1389 годзе пасля Косаўскай бітвы манастыр быў спалены туркамі; адноўлены пры дэспаце Стэфане. У 1689 годзе, пасля таго як падчас пажару абваліўся дах царквы, манастыр спусцеў; рэстаўрыраваны ў 1929 і 19481956 гадах. У 1990-х гг. з манастыра Вісакі Дзечані ў Сопачані былі перанесены мошчы святых урачоў-бяссрэбранік Казьмы і Даміяна.

У 1979 года ўключаны ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зноскі

  1. Мальцева С. Приделы в сербских храмах XIII- первой половины XIV вв. // Византийский временник. — 2012. — Т. 71. — С. 177—199.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 96
рус.англ.фр.