Перайсці да зместу

Мантэспан (пячора)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мантэспан
фр.: Grotte de Montespan
Каардынаты: 43°04′22″ пн. ш. 0°50′57″ у. д.HGЯO
Год адкрыцця 1923
Мантэспан (Францыя)
Мантэспан
Мантэспан

Мантэспан (фр.: Grotte de Montespan) — вялізная пячора на паўднёвым захадзе Францыі, у перадгор'і Пірэнеяў (дэпартамент Верхняя Гарона) з рэшткамі культуры позняга палеаліту. Адкрыта ў 1923 годзе французскім археолагам Норберам Кастэрэ. Ва ўнутраных частках пячоры выяўлены выгравіраваныя на сценах выявы бізонаў і коней, а таксама вылепленая з гліны фігура мядзведзя без галавы (замест яе да фігуры мацаваўся мядзведжы чэрап). На глінянай падлозе пячоры захаваліся сляды ног старых людзей і падлеткаў. Мантэспан была месцам культавых і магічных абрадаў (магчыма, і абрадаў ініцыяцыі).