Перайсці да зместу

Мануаэ (Астравы Таварыства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мануаэ
фр. Manuae
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча3,5 км²
Насельніцтва21 чал.
Шчыльнасць насельніцтва6 чал./км²
Размяшчэнне
16°32′26,40″ пд. ш. 154°41′06,80″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Мануаэ (Астравы Таварыства) (Французская Палінезія)
Мануаэ
Мануаэ
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мануа́э (фр.: Manuae), вядомы таксама як Сі́лі (англ.: Scilly) — атол у групе астравоў Таварыства (Французская Палінезія). Агульная плошча — 3,5 км². Насельніцтва (2017 г.) — 21 чалавек.

Месціцца за 248 км на ўсход ад Маўпіці, у адміністрацыйным падпарадкаванні якога знаходзіцца. Уяўляе сабою шырокую лагуну (да 11 км), замкнёную колам каралавага рыфу. У заходняй частцы рыфа вылучаюцца некалькі астравоў, што ўзвышаюцца над паверхняй акіяна да 53 м. Астатняя частка рыфу затапляецца падчас прыліваў.

Клімат трапічны пасатны. Атол знаходзіцца ў зоне фарміравання і дзеяння моцных цыклонаў.

Лагуна Мануаэ адметна добра захаваным жывёльным светам, асабліва вустрыцамі. У 1992 г. атол быў абвешчаны запаведнікам для аховы месцаў размнажэння марскіх чарапах.

Адкрыты экспедыцыяй С. Уоліса ў 1767 г. У той час ужо быў населены палінезійцамі.

У 1895 г. далучаны да Французскай Палінезіі. З 1917 г. выкарыстоўваўся для вытворчасці копры, што адмоўна паўплывала на наземную флору, выціснутую какосавай пальмай. У нашы дні какосавая плантацыя закінута.

У 2005 г. каля рыфа Мануаэ пацярпела крушэнне амерыканская яхта «Emerald Jane». Яе ўладальнікі, амерыканская сям'я Сільвервуд, былі выратаваны мясцовым жыхаром. Джон Сільвервуд апісаў свае прыгоды і катастрофу ў кнізе «Black Wave». Акрамя таго, яго гісторыя была экранізавана і паказана як частка дакументальных серыялаў «I Shouldn't Be Alive» і «I Survived...».