Астравы Таварыства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Астравы Таварыства
Societyislands.jpg
17°32′ пд. ш. 149°50′ з. д.HGЯO
Акваторыя Ціхі акіян
Найбуйнейшы востраў востраў Таіці
Агульная плошча 1 590 км²
Найвышэйшы пункт 2 241 м
Краіна Flag of French Polynesia.svg Французская Палінезія
Астравы Таварыства (Ціхі акіян)
Астравы Таварыства
Астравы Таварыства
Насельніцтва (2007) 227 807 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 143,275 чал./км²
Панарама вострава Мурэа
Панарама вострава Мурэа
Commons-logo.svg Астравы Таварыства на Вікісховішчы

Астравы Таварыства (фр.: Îles de la Société, таіц.: Tōtaiete mā) — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Французскай Палінезіі. Агульная плошча - 1590 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Таварыства былі населены палінезійцамі ў 1 тысячагоддзі н. э. У XVIII ст. яны пачалі даследавацца еўрапейскімі мараплаўцамі. Джэймс Кук, які наведаў у 1769 г. востраў Таіці з мэтай назірання за Венерай, а таксама адкрыў шэраг суседніх астравоў, надаў ім імя Таварыства ў гонар Каралеўскага Таварыства развіцця натуральных ведаў.

У кан. XVIII ст. на Таіці ўзнікла манархічная дзяржава. У 1842 г. быў абвешчаны французскі пратэктарат. У 1885 г. астравы ўвайшлі ў склад Французскай Палінезіі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Астравы падзяляюцца на Наветраныя і Падветраныя. Большасць мае вулканічнае паходжанне, даволі ўзгорыстая. Найвышэйшы пункт - гара Арахена на Таіці (2241 м). Узбярэжжа многіх астравоў атачаюць каралавыя рыфы.

Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература жніўня каля 24,4 °C, сакавіка 31,7 °C. У сярэднім бывае 4 - 10 дажджлівых дзён у месяц.

Спіс астравоў[правіць | правіць зыходнік]

Наветраныя астравы:

Падветраныя астравы:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikivoyage-Logo-v3-icon.svg Society Islands даведнік на сайце Wikivoyage