Перайсці да зместу

Маўпіці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маўпіці
фр. Maupiti
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча10,5 км²
Насельніцтва1 234 чал.
Шчыльнасць насельніцтва117,52 чал./км²
Размяшчэнне
16°26′27,30″ пд. ш. 152°15′21,80″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Маўпіці (Французская Палінезія)
Маўпіці
Маўпіці
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маўпіці (фр.: Maupiti) — атол у групе астравоў Таварыства (Французская Палінезія). Агульная плошча — 10,5 км². Насельніцтва (2012 г.) — 1 234 чалавек.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маўпіці месціцца за 47,74 км на ўсход ад Бора-Бора, за 304,32 км на паўночны ўсход ад Таіці. Уяўляе сабою рэшткі шчытавога вулкана, які вывяргаўся 4,51 ± 0,04 млн гадоў таму. Цэнтральны востраў складзены базальтамі. Ён узвышаецца да 380 м над ўзроўнем акіяна, атачаецца каралавым рыфам і нізкімі каралавымі астраўкамі моту. Лагуна вакол асноўнага вострава займае плошчу 27 км².

Клімат трапічны пасатны. Вылучаюцца дажджлівы (з мая па кастрычнік) і сухі (з лістапада па красавік) сезоны.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Да прыходу палінезійцаў амаль уся тэрыторыя цэнтральнага вострава была занята трапічным лесам. Некаторае выключэнне складалі найвышэйшы пагорак і скалы, дзе стромкія схілы і цвёрдая паверхня не дазвалялі ўкараніцца хмызнякам і дрэвам. У выніку актыўнай чалавечай дзейнасці ў дакаланіяльны і каланіяльны перыяды прырода вострава была значна зменена.

Вузкая прыбярэжная лінія пакрыта культурнымі раслінамі. Тут растуць хлебнае дрэва, манга, какосавая пальма, бананы. Сярод дэкаратыўных раслін асабліва вылучаецца гібіскус. Вышэй на схілах пачынаецца лес, дзе поруч з дзікімі сумахавымі і бабовымі дрэвамі сустракаюцца культурныя віды накшталт кававага дрэва, капустнай і какосавай пальм.

На нізкіх моту спалучаюцца насаджэнні какосавых пальм, дэкаратыўных раслін і мясцовых хмызнякоў.

Наземная фаўна даволі бедная, прадстаўлена птушкамі, яшчаркамі, казуркамі, крабамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Маўпіці быў населены палінезійцамі ў IX ст. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што атол мог быць адным з цэтраў міграцыі продкаў маары ў Новую Зеландыю. Мясцовая культура і мова былі ў значнай ступені звязаны з тубыльцамі суседняга Бора-Бора. Маўпіці з'яўляўся важным сакральным цэнтрам палінезійцаў астравоў Таварыства.

Адкрыты галандцамі ў 1722 г. У 1880 г. далучаны да французскіх каланіяльных валоданняў. Тут былі адчынены каталіцкая місія, з'явіўся каланіяльны адміністратар, былі створаны кававая і ванільная плантацыі. У 1885 г. атол стаў часткай Французскай Палінезіі.

Падчас II Сусветнай вайны выкарыстоўваўся саюзнымі войскамі як ваенная база ў дзеяннях супраць Японіі. Тут быў пабудаваны аэрадром, які ў пасляваенны час быў пераўтвораны ў цывільны. Дзякуючы сталым авіязносінам з Папеэтэ на Маўпіці інтэнсіўна развіваўся турызм. Гэта галіна застаецца найбольш важнай для развіцця мясцовай эканомікі і ў нашы дні.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]