Маргарэт Мітчэл
Маргарэт Мітчэл | |
---|---|
Margaret Mitchell | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Margaret Munnerlyn Mitchell |
Псеўданімы | Margaret Mitchell |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1900[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 жніўня 1949[3][5][…] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Eugene Mitchell[d] |
Маці | Maybelle Stephens Mitchell[d] |
Муж | Berrien Kinnard Upshaw[d] і John Robert Marsh[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, раманіст, сцэнарыст, журналістка, празаік |
Гады творчасці | 1936—1949 |
Жанр | любоўны раман[d] |
Мова твораў | англійская |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Маргарэт Манэрлін Мітчэл (англ.: Margaret Munnerlyn Mitchell; 8 лістапада 1900, Атланта, штат Джорджыя, ЗША — 16 жніўня 1949) — амерыканская пісьменніца, аўтар рамана-бестсэлера «Знесеныя ветрам» (англ.: Gone with the Wind). Раман, які выйшаў у 1936 годзе атрымаў прэмію Пуліцэра, атрымаў больш 70 выданняў у ЗША, быў перакладзены на 37 моў свету, экранізаваны ў 1939 рэжысёрам Віктарам Флемінгам, «Знесеныя ветрам» атрымаў 10 прэмій «Оскар».
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Маргарэт Мітчэл нарадзілася ў сям’і адваката Юджына (Eugene) Мітчэла і Марыі Ізабелы. Брат Маргарэт, Стэфан, быў на чатыры гады старэйшы за яе. Дзяцінства Маргарэт прайшло літаральна на каленах у ветэранаў Грамадзянскай вайны і сваякоў па матчынай лініі, якія жылі падчас вайны. Уражлівае дзіця заўсёды захаплялася аповедамі пра Грамадзянскую вайну, якія чула ад бацькоў. Пачаўшы вучобу, яна спачатку наведвае Вашынгтонскую Семінарыю, затым у 1918 годзе паступае ў прэстыжны жаночы Сміцкі каледж (штат Масачусетс). Яна вяртаецца ў Атланту, каб узяць кіраванне над гаспадаркай на сябе, пасля смерці маці ад вялікай іспанскай пандэміі грыпу ў 1918 (Мітчэл пазней выкарыстоўвае гэту важную сцэну са свайго жыцця, каб інсцэнаваць трагедыю Скарлет, якая пазнала пра смерць маці ад тыфа, калі яна вярнулася на плантацыю Тары).
У 1922 пад імем Пегі (яе школьная мянушка) Мітчэл пачынае працу журналісткі, становячыся вядучым рэпарцёрам газеты Атланта Джорнал. У тым жа годзе яна выходзіць замуж за Бер’ена Кінарда Апшоу, аднак ужо праз некалькі месяцаў яны разводзяцца. У 1925 годзе яна выходзіць замуж за Джона Марша. Траўма лодыжкі, атрыманая ў 1926 годзе, робіць працу рэпарцёра немагчымай, і яна сыходзіць з рэдакцыі газеты.
Заахвочваная мужам, Маргарэт пачала працу над раманам, якая працягвалася дзесяць гадоў. Эпізоды пісаліся выпадкова, затым збіраліся разам. Рэдактар буйнага выдавецтва, які прыбыў у Атланту, пазнаў пра аб’ёмны манускрыпт (больш за тысячу друкаваных старонак). Мітчэл не адразу пагадзілася апублікаваць кнігу (ранейшая назва — «Заўтра — новы дзень»). На працягу наступнага года Мітчэл правяла карпатлівую працу над тэкстам, асаблівая ўвага звярталася на гістарычныя дэталі і даты. Назва змяняецца на «Знесеныя ветрам» (радок з верша Эрнеста Даусона). Выпуск кнігі адбыўся ў чэрвені 1936 года, суправаджаючыся велізарнай рэкламнай падтрымкай, у якой актыўную ролю адыгрывала сама Мітчэл. У 1937 годзе кніга атрымала Пулітцэраўскую прэмію. Аўтар сама сур’ёзна займалася справамі продажу рамана, рэгулюючы фінансавыя пытанні, кантралюючы выданні на іншых мовах.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Гістарычны раман «Знесеныя ветрам» (1936, экранізацыя 1939) пра жыццё амерыканскага Поўдня ў час грамадзянскай вайны 1861-65 і ў перыяд рэканструкцыі. У рамане крытычна асэнсоўваецца «паўднёвы міф» пра веліч плантатарскага Поўдня, пра высакароднасць і вытанчанасць паўднёвых джэнтльменаў, пра еднасць белых і чорных. Пасмяротна апублікавана кніга «Лісты Маргарэт Мітчэл пра „Знесеныя ветрам“, 1936—1949» (1976).
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118734202 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 4. — С. 873.
- ↑ а б Митчелл Маргарет // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Митчелл Маргарет // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маргарэт Мітчэл
- Дом-музей М.Мічтэл у г. Атланта, штат Джорджыя, ЗША Архівавана 16 чэрвеня 2008.
- Біяграфія маргарэт мітчэл — Кнігі і сайты пісьменнікаў Архівавана 26 красавіка 2007.
- Нарадзіліся 8 лістапада
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Атланце
- Памерлі 16 жніўня
- Памерлі ў 1949 годзе
- Памерлі ў Атланце
- Пахаваныя ў Джорджыі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі ЗША
- Журналісты ЗША
- Лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі
- Ахвяры аўтамабільнага наезду на пешаходаў
- Пісьменніцы ЗША XX стагоддзя