Мардонгі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мардонгі
руск.: Мардонги
Жанр апавяданне
Аўтар Віктар Алегавіч Пялевін
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 1991

«Мардонгі» (руск.: «Мардонги») — апавяданне рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаванае ў 1991 годзе ў зборніку «Сіні ліхтар».

Эпіграф да апавядання: «Чуткі пра мяне пройдуць, як смурод ад трупа» адсылае чытача да зборніка вершаў Шарля Бадлера «Кветкі зла».

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне апавядання адбываецца ў 1990-я гады, калі Антонаў вынаходзіць новую секту. У секце ствараецца своеасаблівы культ смерці, усё жыццё, называемае ў секце «першасмерцце», разглядаецца як падрыхтоўка да смерці — «утрупнення». У секты развітыя духоўныя практыкі, у прыватнасці распяванне мантры «Пушкін пушкінскі вялікі». Вобраз паэта гуляе вялікую ролю ў секты антонаўцаў. Іншая практыка — вывучэнне старажытнай рускай культуры. Так, матрошка становіцца нібыта сістэмай укладзеных мерцвякоў.

Пасля «самарэалізацыі» (у звычайнай мове — смерці) Антонава яго «мардонг», гэта значыць труп, пераўтвораны ў статую, становіцца месцам паломніцтва сектантаў.

Усё гэта трупапаклонства ставіцца пад сумнеў апошняй фразай апавядання: «З шашы адкрываецца дзіўны краявід».

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

У «Мардонгах» тэма смерці з’яўляецца цэнтральнай, арганізуючай. Мэта для Пялевіна ў «Мардонгах» паказаць чыстае адлюстраванне поглядаў секты, яе тэарэтычных прац і галоўнага дзеяча — Антонава, імем якога была яна названа, атрыбутаў членаў гэтага руху і да т.п. Даследнікі адзначаюць, што форма апавядання падобная на форму рэферата[1].

У апавяданні выкарыстоўваюцца антытэзы, якія ствараюць метатэкставае адзінства, у тым ліку антытэза «вечнае — часовае», якая рэалізуецца праз шэраг вобразных проціпастаўленняў: Антонаў — генерал Крушын; дарога, каля якой усталяваны мардонг Антонава, — дарогі, на якіх ўсталёўвалі некрамодулі; мардонгі — некрамодулі. Пры гэтым да першай часткі антытэзы належыць паняцце вечнасці, а да другой часткі антытэзы — паняцце канкрэтнага часу, канкрэтнай эпохі — і ўрэшце рэшт — часовага[1].

Паводле заўвагі А. Вагнер ў дысертацыі, дзе яна аналізуе міфы і згадкі А. С. Пушкіна, апавяданне «Мардонгі» напісана ў стылі літаратурна-даследчых навэл Хорхэ Луіса Борхеса[2]. На думку А. В. Багданавай, пялевінскі постмадэрнізм мае папярэднікам «Пушкінскі дом» А. Бітава[3]. Вагнер адзначае таксама падабенства паняцця «мардонг» з культам Леніна[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]