Марка Цэпенкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марка Цэпенкаў
балг.: Марко Костов Цепенков
Дата нараджэння 1829[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 1920(1920-12-29)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, фалькларыст
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марка Костаў Цэпенкаў (па-балгарску i па-македонску Марко Костов Цепенков; 1829, Прылеп1920, Сафія) — балгарскі[3][4] фалькларыст, найвыбітнейшы збіральнік македонскай вуснай народнай творчасці. Нарадзіўся ў Прылепе ў вельмі беднай сям'і. Праз нястачу не змог атрымаць сярэднюю адукацыю. Вывучыўся на краўца. У 1856 годзе пад уплывам дзейнасці Дзімітра Міладзінава пачаў збіраць вусную народную творчасць. Сярод усіх фалькларыстаў Марка Цэпенкаў мае найдаўжэйшую збіральніцкую практыку — больш за 40 гадоў. Фонд сабранай ім народнай творчасці з'яўляецца найбагацейшым сярод усіх македонскіх фалькларыстаў. Сабраў больш за 5500 прыказак і прымавак, 150 песень, 100 загадак, больш за 200 тлумачэнняў сноў, 67 дзіцячых гульняў. Свой матэрыял Марка Цэпенкаў збіраў у ваколіцах Прылепа, а таксама Біталы, Скоп'я, Штыпа, Велеса і Дэбара. Запісы публікаваў у "Зборніку народнай творчасці, навукі і літаратуры" ў Сафіі.

Акрамя збірання фальклору пісаў стылізаваныя пад фальклорную паэзію вершы.

Памёр Марка Цэпенкаў у нястачы, самотны і забыты 29 снежня 1920 у Сафіі, дзе і быў пахаваны.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]