Марка Чарамшына
Выгляд
Марка Чарамшына | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1874 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка 1927 (52 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, адвакат |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марка Чарамшына (укр.: Марко Черемшина, сапр. Іван Юр’евіч Семанюк, укр.: Іван Юрійович Семанюк; 13 чэрвеня 1874, с. Кабакі Івана-Франкоўскай вобласці, Украіна — 25 красавіка 1927) — украінскі пісьменнік. Доктар юрыдычных навук (1906).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Венскі ўніверсітэт (1901). З 1912 адвакат у г. Снятын.
Першае апавяданне «Кормны» (1896) пра жыццё плытагонаў. Для ранніх твораў характэрны ўплыў мадэрнізму (цыкл вершаў у прозе «Лісткі», 1898), для больш позніх — крытычнага рэалізму (цыкл навел з жыцця гуцульскіх сялян у зборніку «Карбы», 1901). Аўтар зборнікаў навел «Сяло гіне» (1925), «Верхавіна» (выд. 1929).
На беларускую мову некаторыя яго творы пераклаў Валянцін Рабкевіч.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Апавяданні. — Мн., 1982.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).