Валянцін Іванавіч Рабкевіч
Валянцін Іванавіч Рабкевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 лютага 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лютага 1995 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, настаўнік, навуковец |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
Валянцін Іванавіч Рабкевіч (15 лютага 1937, в. Аксаміты, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 6 лютага 1995, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, перакладчык, паэт. Кандыдат філалагічных навук (1973)[1]. Належаў да т.зв. «Акадэмічнага асяродка», быў звольнены з працы ў 1974 годзе па абвінавачванні ў беларускім нацыяналізме.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1959 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт[2] Мінскага педагагічнага інстытута імя Горкага. З 1959 па 1960 год працаваў настаўнікам Іказненскай СШ Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, з 1960 па 1963 год — завучам Барадзеніцкай СШ таго ж раёна, у 1963—1965 гадах — завучам Ракаўскай СШ Валожынскага раёна Мінскай вобласці. У 1965—1968 гадах вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педінстытуце. Член КПСС з 1965 года. З 1968 па 1974 год працаваў старшым рэдактарам, а пасля загадчыкам рэдакцыі літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1983 года. Рабкевіч перакладаў на беларускую мову творы Міхаіла Зошчанкі, Марка Чарамшына, Коба Абэ, Леа Метсар , Муа Марцінсан, Гогаля, Ясеніна, Ахматавай і інш.
У 1970-х стаў ахвярай КДБ БССР, якое наўмысна вынайшла групу «нацыяналістаў», каб паказаць сябе не горшым за ўкраінскае, якое ў той час арганізавала працэсы над нацыялістамі. Яшчэ ў 1973 годзе мінскае КДБ паслала ў Маскву інфармацыю пра наяўнасць групы навукоўцаў-нацыяналістаў з Акадэміі навук, але спачатку справе не далі ходу. У наступным годзе дзеля высвятлення абставін справы з Масквы была прыслана спецыяльная камісія. Пасля разгортвання гэтай т.зв. «справы пяцёх» (гл. «Акадэмічны асяродак») 21 сакавіка 1974 года Рабкевіч быў выключаны з КПСС за «нацыяналістычнае разуменне ленінскай нацыянальнай палітыкі». Валянціна Рабкевіча, а таксама С. Місько, М. Прашковіча, М. Чарняўскага, А. Каўруса звольнілі з працы. Для звальнення Рабкевіча быў выкарыстаны артыкул 34 Б — «скасаванне працоўнага дагавора па ініцыятыве адміністрацыі».
Рабкевіч апынуўся ў вельмі складаным становішчы — фактычна, ён апынуўся па-за грамадствам. Пасля шасці месяцаў пошуку работы Рабкевічу і Алесю Каўрусу нечакана прапанаваў месца сакратар ЦК Кузьмін: «Мы вырашылі пакінуць вас у сферы ідэалагічнай працы. Вас і Каўруса»[3]. Рабкевіча ўладкавалі ў выдавецтва «Мастацкая літаратура», дзе ён з 1974 года працаваў рэдактарам, з 1975 года загадчыкам рэдакцыі. З часам Рабкевіч заняў пасаду старшага рэдактара.
У 1957 годзе яго вершы пачынаюць публікаваць у часопісе «Работніца і сялянка». У 1982 годзе ужо выйшаў зборнік вершаў для дзяцей «Ад зімы да зімы», у 1985 годзе — кніга прымавак і прыказак «Паслухай, што людзі кажуць». Шмат Рабкевічавых артыкулаў друкавалася ў газетах «ЛіМ», «Наша слова» і часопісе «Нёман». Пераклаў на беларускую мову апавяданне «Салавей» Леаніда Собалева[4], апавяданне «Аракуш» С. Сргеева-Цэнскага[4].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Валянцін Рабкевіч // Капыльская раённая бібліятэка (бел.)
- ↑ Рабкевіч Валянцін Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ Рабкевіч В. «Група пяцёх» // Наша Ніва. 1995, № 3.
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 72, 354. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- І. У. Саламевіч. Рабкевіч Валянцін Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 185. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Рабкевіч Валянцін // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Пэрсанажы і кантэкст. Даведнік / Пад рэд. А. Дзярновіча. — Менск: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — 181 с. — ISBN 985-6374-08-1.
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Памерлі 6 лютага
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
- Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
- Члены КПСС
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
- Кандыдаты філалагічных навук
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Літаратуразнаўцы СССР
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Рэдактары СССР
- Рэдактары Беларусі
- Дзіцячыя пісьменнікі СССР
- Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі XX стагоддзя