Марсела Дыяс Рохас
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Марсела Альфонса Дыяс Рохас | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
30 снежня 1986[1][2][3] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 166 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 64 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | апорны паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 21 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Марсела Альфонса Дыяс Рохас (ісп.: Marcelo Alfonso Díaz Rojas; нар. 30 снежня 1986, Сант’яга, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца аргенцінскага клуба «Расінг» з Авельянеды і нацыянальнай зборнай Чылі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У дарослым футболе дэбютаваў у 2005 годзе выступамі за каманду клуба «Універсідад дэ Чылі», дзе прайшоў да гэтага навучанне ў клубнай акадэміі.
Пасля першага сезона, у Апертуры 2008 года, Дыяс стаў іграком стартавага складу. Першы свой гол забіў 23 сакавіка 2008 года ў матчы супраць «Уачыпата», але клуб трываў паражэнне з лікам 2:3[4]. Пасля звальнення трэнера Артура Сала, Дыяс пачаў гуляць на левым флангу паўабароны, у адрозненне ад бачання былога трэнера, які выкарыстоўваў футбаліста ў якасці атакуючага паўабаронцы.
Частку 2010 года Марсела правёў у арэндзе ў іншым чылійскім клубе «Дэпортэс», пасля чаго вярнуўся ва «Універсідад дэ Чылі». Да складу клуба «Базель» далучыўся ў 2012 годзе, падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2016 года. У лютым 2015 года перайшоў у склад клуба «Гамбург». 1 чэрвеня 2015 года забіў свой першы гол за «Гамбург» — у матчы плэй-оф за месца ў Бундэслізе супраць «Карлсруэ» са штрафога ўдара на 91-й хвіліне, тым самым выратаваўшы свой клуб ад вылету. У студзені 2016 стаў іграком іспанскай «Сельты».
У жніўні 2017 года, разарваўшы кантракт з «Сельтай», папоўніў склад мексіканскага клуба «УНАМ Пумас». У жніўні 2018 года перайшоў у аргенцінскі «Расінг».
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Універсідад дэ Чылі»:
- Чэмпіён Чылі: 2009 (а), 2011 (а), 2011 (к), 2012 (а)
- Пераможца Копы Судамерыкана: 2011
«Базель»:
- Чэмпіён Швейцарыі (2): 2013, 2014
Зноскі
- ↑ Marcelo Díaz // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ MARCELO ALFONSO DIAZ // Argentine Soccer Database
- ↑ Marcelo Alfonso Díaz Rojas // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Huachipato aprovechó las licencias defensivas para dejar con las manos vacías a U. de Chile. Cooperativa.cl
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце bdfa.com.ar (ісп.)
- Нарадзіліся 30 снежня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Сант’яга
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Чылі
- Ігракі зборнай Чылі па футболе
- Ігракі ФК Расінг Авельянеда
- Ігракі ФК УНАМ Пумас
- Ігракі ФК Сельта
- Ігракі ФК Гамбург
- Ігракі ФК Базель
- Ігракі ФК Універсідад дэ Чылі
- Ігракі ФК Дэпортэс Ла-Серэна
- Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе