Давід Пісара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Давід Пісара
Universidad de Chile - Deportes Antofagasta, 2018-03-04 - David Pizarro - 02.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Давід Марсела Пісара Картэс
Нарадзіўся 11 верасня 1979(1979-09-11)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Чылі Чылі
Рост 168 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Сцяг Чылі Сант’яга Уондэрэрс
Клубная кар’ера*
1997 — 1998 Сцяг Чылі Сант’яга Уондэрэрс 41 (3)
1999 — 2005 Сцяг Італіі Удзінезэ 126 (14)
2001   Сцяг Чылі Універсідад дэ Чылі 6 (1)
2005 — 2006 Сцяг Італіі Інтэрнацыянале 24 (1)
2006 — 2012 Сцяг Італіі Рома 148 (9)
2012   Сцяг Англіі Манчэстэр Сіці 5 (1)
2012 — 2015 Сцяг Італіі Фіярэнціна 83 (4)
2015 — 2016 Сцяг Чылі Сант’яга Уондэрэрс 9 (0)
2017 — 2018 Сцяг Чылі Універсідад дэ Чылі 52 (5)
Нацыянальная зборная**
1999 — 2015 Сцяг Чылі Чылі 46 (2)
Міжнародныя медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Сідней 2000 футбол
Кубак Амерыкі
Золата Чылі 2015

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 мая 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 верасня 2016.

Давід Марсела Пісара Картэс (ісп.: David Marcelo Pizarro Cortes; нар. 11 верасня 1979, Вальпараіса, Чылі) — былы чылійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Чылі (1999—2015).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнай школы клуба «Сант’яга Уондэрэрс». Дарослую кар’еру распачаў у 1997 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якой правёў два сезоны, прыняўшы ўдзел у 41 матчах чэмпіянату. Пасля з 1999 па 2001 гады гуляў у складзе «Удзінезэ», а затым на правах арэнды ва «Унівэрсідад дэ Чылі».

У 2001 годзе зноўку вярнуўся ва «Удзінезэ». На гэты раз згуляў за каманду з Удзінэ наступныя чатыры сезоны сваёй гульнявой кар’еры. Большасць часу, праведзенага ў складзе «Удзінезэ», быў асноўным гульцом каманды. На працягу 2005 і 2006 гадоў абараняў колеры каманды клуба «Інтэрнацыянале».

У 2006 годзе заключыў кантракт з клубам «Рома», у складзе якога правёў наступныя шэсць гадоў сваёй кар’еры. Гуляючы ў складзе «Ромы» таксама выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. За гэты час заваяваў тытул уладальніка Суперкубка Італіі, двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Італіі. У 2012 годзе на правах арэнды гуляў за англійскі клуб «Манчэстэр Сіці», з якім стаў чэмпіёнам Англіі.

У 2012 годзе далучыўся да складу «Фіярэнціны». Улетку 2015 года вярнуўся на радзіму, падпісаўшы двухгадовы кантракт з «Сант’яга Уондэрэрс», аднак праз год пакінуў каманду. У 2017 годзе далучыўся да «Універсідад дэ Чылі». У канцы 2018 года завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 1999 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Чылі, у тым жа годзе прыняў удзел у Кубку Амерыкі. Удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях 2000 года ў Сіднеі, дзе стаў бронзавым прызёрам.

У 2015 годзе разам са сваёй зборнай стаў пераможцам хатняга Кубка Амерыкі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Інтэрнацыянале»

«Рома»

«Манчэстэр Сіці»

«Універсідад дэ Чылі»:

Зноскі

  1. David Pizarro // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]