Марсель Альбер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марсель Альбер
Marcel Olivier Albert
Марсель Альбер у апошнія гады службы ў ВПС Францыі
Марсель Альбер у апошнія гады службы ў ВПС Францыі
Перыяд жыцця 25 лістапада 191723 жніўня 2010 (92 года)
Дата нараджэння 25 лістапада 1917(1917-11-25)[1]
Месца нараджэння Парыж, Францыя
Дата смерці 23 жніўня 2010(2010-08-23)[2][1] (92 гады)
Месца смерці Тэхас, ЗША
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  Францыя
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы Францыі
Гады службы 19381948
Званне капітан
Часць Нармандыя-Нёман
Бітвы/войны Другая сусветная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер французскага ордэна Вызвалення
Ваенны крыж 1939—1945 (Францыя)
Медаль Супраціўлення з разеткай (Францыя)
Медаль Супраціўлення з разеткай (Францыя)
Чэхаславацкі Ваенны крыж 1939
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
У адстаўцы бізнесмен

Марсель Альбер (фр.: Marcel Olivier Albert; 25 лістапада 1917 — 23 жніўня 2010) — французскі лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў гады Вялікай айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, заслужаны лётчык Францыі[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Асабістае жыццё. Пачатак вайны[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Парыжы ў шматдзетнай сям'і рабочых. Па заканчэнні школы працаваў на заводзе фірмы «Рэно». Ва Узброеных сілах Францыі з 24 сакавіка 1938 года. У лістападзе 1942 года з групе першых добраахвотнікаў адпраўляецца ў Савецкі Саюз у складзе авіягрупы «Нармандыя-Нёман». Першы нямецкі самалёт у небе СССР збівае 16 чэрвеня 1943 г.. Адным з першых адмаўляецца ад тактыкі вядзення адзіночнага бою. Да кастрычніка 1944 года на рахунку Марселю Альбера 23[4] збітыя варожыя самалёты і 193 баявыяылеты[3].

Званне Героя СССР. Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 лістапада 1944 года за мужнасць, гераізм і вайсковую доблесць, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі грамадзяніну Французскай Рэспублікі старэйшаму лейтэнанту Марселю Альберу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў ВПС Францыі, у 1948 годзе сыходзіць у адстаўку, жэніцца на амерыканцы і з'яжджае ў Амерыку, дзе даволі паспяхова кіруе сеткай рэстаранаў. Пражываў у штаце Фларыда (ЗША). Апошнія гады жыў у доме састарэлых у горадзе Харлінген, штат Тэхас, ЗША. Памёр 23 жніўня 2010 года, на 93-м годзе жыцця.

Вядомыя паветраныя перамогі[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль збітага самалёта Дата Дзе служыў Чым кіраваў Дзе збіў
Do-17 14 мая 1940 GC 1/3 Dewoitine D.520 Поўнач кантона Suippes (Францыя)
Fw-189 16 чэрвеня 1943 Нармандыя-Нёман Як-1 Brusna—Mekovaïa (СССР)
Me-110 14 ліпеня 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 Ягадная
Fw-190 17 ліпеня 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 Ягадная—Краснікова
Fw-190 17 ліпеня 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 BelotoАрол
Ju-88 19 ліпеня 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 Краснікова
Ju-87 31 жніўня 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 Ельня
Fw-190 1 верасня 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 Ельня
Fw-190 17 верасня 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 10 км на захад ад Ельні
Fw-190 22 верасня 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 30 км пд.-у. Смаленска
Hs-126 4 кастрычніка 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 Краснае (Ніжагародская вобласць)
Fw-190[5] 12 кастрычніка 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 Горкі
Ju-88 15 кастрычніка 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 10 км на поўнач ад пас. Горкі
Fw-190 15 кастрычніка 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 7 км на поўнач ад пас. Горкі
Fw-190 15 кастрычніка 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 7 км на поўнач ад пас. Горкі
Ju-87 16 кастрычніка 1944 Нармандыя-Нёман Як-9 Pillupönen (Усходняя Германія)
Ju-87 16 кастрычніка 1944 Нармандыя-Нёман Як-9 Pillupönen (Усходняя Германія)
Fw-190 16 кастрычніка 1944 Нармандыя-Нёман Як-9 на паўднёвы ўсход ад Stallupönen (Усходняя Германія)
Hs-129 18 кастрычніка 1944 Нармандыя-Нёман Як-9 на поўдзень ад Stallupönen (Усходняя Германія)
Hs-129 18 кастрычніка 1944 Нармандыя-Нёман Як-9 на поўдзень ад Stallupönen (Усходняя Германія)
Fw-190 18 кастрычніка 1944 Нармандыя-Нёман Як-9 Stallupönen (Усходняя Германія)
Me-109 23 кастрычніка 1944 Нармандыя-Нёман Як-9 8 км паўднёвей Stallupönen (Усходняя Германія)
Me-109 26 кастрычніка 1944 Нармандыя-Нёман Як-9 на паўднёвы ўсход ад Stallupönen (Усходняя Германія)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Marcel Albert // TracesOfWar
  2. http://www.nytimes.com/2010/08/26/world/europe/26albert.html
  3. а б Альбер Марсель // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
  4. Паводле БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.272.
  5. Згодна сцвярджэнням, апублікаваным, напрыклад, на сайце aviationartstore Архівавана 23 сакавіка 2010., у гэтым баі Марсэль Альбер збіў славутага нямецкага аса Ганса Філіпса (Hans Philips), які атрымаў перамогу ў 216 (!) (паводле іншых дадзеных, 206) паветраных баях. (…On October 12, 1943, Marcel and his squadron were attacking German bombers, when Focke Wulf's bounced them. In a head on attack Albert shot down the German ace Hans Phillips, which at the time had 216 aerial victories to his credit …)
  6. Décret du 12 avril 2010 portant élévation dans l'ordre de la Légion d'honneur.(недаступная спасылка) (фр.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Марсель Альбер на сайце «Героі краіны»