Перайсці да зместу

Мартэн Стэкеленбург

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мартэн Стэкеленбург
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 22 верасня 1982(1982-09-22)[1] (42 гады)
Грамадзянства
Рост 197 см
Вага 84 кг
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2011 Аякс Амстэрдам 191 (193)
2011—2013 Рома 48 (0)
2013—2014 Фулхэм 19 (43)
2014—2015   Манака 1 (0)
2015—0000   Саўтгемптан
Эвертан
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ма́ртэн Стэ́келенбург (нідэрл.: Maarten Stekelenburg; нар. 22 верасня 1982, Харлем, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст. Прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Нідэрландаў. Гуляў на пазіцыі брамніка.

Сваю футбольную кар’еру Стэкеленбург распачаў у клубе «Схотэн», а ў 15 гадоў трапіў у футбольную школу «Аяксу». Свой першы афіцыйны матч за амстэрдамскі клуб Мартэн правёў 24 лютага 2002 года супраць клуба «НАК Брэда». На працягу трох сезонаў з 2002 па 2005 гады Стэкеленбург не быў асноўным брамнікам «Аякса», ведучы пры гэтым канкурэнцыю за месца ў браме з Богданам Лобанцам, Джоўі Дыдуліцам і Хенкам Тымерам.

З сезона 2005—2006 гадоў Мартэн безумоўна заняў сталае месца ў браме клуба і на працягу трох гадоў яно не паддавалася сумневу. Тады пачалі сур’ёзна пагаворваць, пра тое, што ў Эдвіна ван дэр Сара на пасадзе брамніка зборнай Нідэрландаў з'явіўся годны зменшчык. Аднак у сезоне 2008—2009 гадоў новы галоўны трэнер «Аяксу» Марка ван Бастэн пасадзіў Стэкеленбурга на лаўку запасных, і ўсё часцей стаў давяраць месца ў складзе маладому Кенету Вермеру. З сыходам ван Бастэна і прыходам Марціна Ёля кар’ера Стэкеленбурга зноў пайшла ў гару. Ён не толькі вярнуўся ў аснову «Аяксу», але і стаў асноўным брамнікам зборнай Нідэрландаў.

2 жніўня 2011 года Мартэн падпісаў кантракт з італьянскім клубам «Рома» тэрмінам да 30 чэрвеня 2015 года[2][3]. Сума ўгоды склала 6 млн еўра. 18 жніўня ігрок дэбютаваў за новы клуб у гасцявым матчы кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы супраць славацкага «Слована»[4].

3 чэрвеня 2013 года спартыўны дырэктар «Ромы» Франка Бальдзіні пацвердзіў, што клуб завяршыў здзелку з клубам Прэм’ер-Лігі «Фулхэмам» па продажы Стэкеленбурга[5]. Праз некалькі дзён «Фулхэм» абвясціў, што з Мартэнам быў падпісаны чатырохгадовы кантракт за неназваную суму[6]. 17 жніўня брамнік дэбютаваў у гасцявой гульні супраць клуба «Сандэрленд», дзе «Фулхэм» дамогся перамогі з лікам 1:0, аднак у другім тайме Мартэн атрымаў пашкоджанне і быў зменены на Дэвіда Стокдэйла[7].

На сезон 2013—2014 гадоў ігрок вырашыў пераехаць да французскага чэмпіянату ў сувязі з вылетам «Фулхэма» ў Чэмпіёншып. 9 жніўня 2014 года была складзена дамова на арэнду, аднак у новым клубе Мартэн напачатку сезону не здолеў выцесніць са складу асноўнага брамніка клуба Даніэла Субашыча.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У складзе нацыянальнай зборнай Нідэрландаў Стэкеленбург дэбютаваў 3 верасня 2004 года ў матчы супраць зборнай Ліхтэнштэйна, які скончыўся перамогай нідэрландскіх ігракоў з лікам 3:0.

«Аякс»

Нідэрланды