Марцыбелішкі
Марцыбелішкі[1], таксама Марцыбілішкі[2] — колішні фальварак на рацэ Слоўст, цяпер у межах Мінскага раёна.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0f/Marcybe%C5%82a_Zavi%C5%A1a_%28Aginskaja%29._%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%86%D1%8B%D0%B1%D1%8D%D0%BB%D0%B0_%D0%97%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%88%D0%B0_%28%D0%90%D0%B3%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%29_%28L._Silvestre%2C_1724%29.jpg/220px-Marcybe%C5%82a_Zavi%C5%A1a_%28Aginskaja%29._%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%86%D1%8B%D0%B1%D1%8D%D0%BB%D0%B0_%D0%97%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%88%D0%B0_%28%D0%90%D0%B3%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%29_%28L._Silvestre%2C_1724%29.jpg)
Названы ў гонар Марцыбелы Агінскай, жонкі Ігнацыя Завішы[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Месца належала да Бакштанскага княства, уласнасць Кезгайлаў[3]. Вядомы прынамсі з першай паловы XVIII стагоддзя, уласнасць Завішаў і Агінскіх. Уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fd/W%C5%82adys%C5%82aw_Niewiarowicz_-_Self-portrait_1841.jpg/220px-W%C5%82adys%C5%82aw_Niewiarowicz_-_Self-portrait_1841.jpg)
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, Ігуменскі павет Мінскай губерні. Уласнасць Оштарпаў, якія ў першай палове XIX стагоддзя здавалі фальварак у арэнду, у 1811 годзе арандаваў Невяровіч[4]. У 1814 годзе ў Марцыбелішах нарадзіўся будучы мастак Ян Тысевіч (сапраўднае імя Уладзіслаў Невяровіч). Каля сярэдзіны XIX стагоддзя ўласнасць Віктара Азямблоўскага, пазней яго сыноў Генрыха і Ціта Азямблоўскіх.
З другой паловы XIX стагоддзя ў Смілавіцкай воласці. У 1880-я года Азямблоўскія прадалі фальварак А. Хасяневічу, які ў 1882 годзе прадаў яго Амурату Асанавічу Канапацкаму[4]. У 1897 годзе быў 1 двор, 12 жыхароў.
У 1917 годзе было 12 жыхароў, усе беларусы[5].
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Праведзена нацыяналізацыя фальварка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Дапаможнік . helper.archonline.by. Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Памяць 1998, с. 603.
- ↑ а б SgKP 1885, с. 110.
- ↑ а б Смиловичская волость | Вилейский уезд – генеалогия и краеведение. Архивы, история семьи, происхождение рода. Генеалогия Беларуси. . vilejski-uezd.by. Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 117.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jelski A. Marcybeliszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. — S. 110.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Марцыбілішкі // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.