Марцінас Мажвідас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марцінас Мажвідас
літ.: Martynas Mažvydas
Mazvydo katekizmas.jpg
Род дзейнасці:

пісьменнік, багаслоў, перакладчык

Дата нараджэння:

1510[1][2][3]

Месца нараджэння:

Новае Места[d], Жамойцкае староства, Вялікае Княства Літоўскае

Дата смерці:

31 мая 1563

Месца смерці:

Рагніт, Герцагства Прусія

Альма-матар:

Кёнігсбергскі ўніверсітэт

Commons-logo.svg Марцінас Мажвідас на Вікісховішчы

Марцінас Мажвідас (літ.: Martynas Mažvydas; ~1510 — 1563, Рагніт (цяпер Неман)) — літоўскі першадрукар і пісьменнік, укладальнік і выдавец першай кнігі на літоўскай мове, пачынальнік літаратурнай літоўскай мовы.

Служыў пастарам у Рагніце. Склаў і выдаў у Кёнігсберзе ў 1547 першую літоўскую кнігу — лютэранскі Катэхізіс «Catechismusa Prasty Szadei, Makslas skatima raschta yr giesmes del kriksczianistes bei del berneliu iaunu nauiey sugulditas» («Простыя словы Катэхізісу, навука чытання, пісьма і песні для хрысціянства і для маладых людзей нанова складзеныя»). Кніга ўтрымоўвае, апроч катэхізісу, вершаваную прадмову на літоўскай мове, адзінаццаць царкоўных спеваў з нотамі і першы літоўскі буквар. Выдаў пераклады духоўных песень і малітваў. Падрыхтаваны Мажвідасам першы літоўскі зборнік царкоўных песень «Песні хрысціянскія» (I ч. — 1566, II ч. — 1570) выдаў пасля яго смерці Балтрамеюс Вілентас.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119355876 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Martynas Mažvydas // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дини П. У. Балтийские языки. — М.: 2002. — 544 с.
  • Языки мира: Балтийские языки. — М.: Academia, 2006. 224 с