Бірштаны
| Горад | |||
| Бірштаны | |||
|---|---|---|---|
| літ.: Birštonas | |||
|
|||
| 54°36′00″ пн. ш. 24°02′00″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Павет | Каўнаскі | ||
| Самакіраванне | Бірштанаскае | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1382 | ||
| Першая згадка | 1382 | ||
| Горад з | 1587 | ||
| Вышыня цэнтра | 79 м і 62 м | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | LT-59009 | ||
| birstonas.lt (літ.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Бірштаны[2][3], таксама Бірштанас (літ.: Birštonas) — горад у паўднёвай Літве, на правым беразе ракі Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Бірштанскага самакіравання Ковенскага павета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Першыя згадкі аб Бірштанах (Birsten, Birstan)[4] адносяцца да 1382 года, калі тут заснавалі паселішча крыжакі, а ў 1529 годзе паселішча атрымала гарадскія правы і герб. Пасля 1410 года паселішча ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Тут часта спыняліся вялікія князі літоўскія пад час каралеўскіх паляванняў у мясцовых лясах.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў Расійскай імперыі. У 1846 годзе тут былі адкрытыя крыніцы мінеральных вод, з гэтага часу паселішча атрымала значнае развіццё як курортны цэнтр.

Пасля Першай сусветнай вайны горад увайшоў у склад Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У 1966 годзе Бірштаны пераўтвораны з пасёлка гарадскога тыпу ў горад. З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі. Бірштаны вядомы сваімі крыніцамі мінеральнай вады, вакол якіх пабудаваны санаторыі. Мінеральная вада выкарыстоўваецца для лячэбных працэдур.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фестывалі
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе праводзяцца шматлікія фестывалі. Адзін з іх — гэта фестываль джаза, які праводзіцца кожныя два гады ў канцы сакавіка. Гэты фестываль прываблівае тысячы аматараў джазу, не толькі з Літвы, а і з іншых краін. Бірштанскі фестываль джазу праводзіцца ўжо на працягу апошніх дваццаці гадоў.
Турызм
[правіць | правіць зыходнік]Бірштаны вядомы сваімі крыніцамі мінеральнай вады, вакол якіх пабудаваныя санаторыі. Мінеральная вада выкарыстоўваецца для лячэбных працэдураў (мінеральных басейнаў) і г. д. У наваколлях горада існуюць два самыя вядомыя санаторыі: Бірштанас — Тулпы і Вярсме Бос, якія прапаноўваюць агульную тэрапію, водную тэрапію, мінеральныя басейны і масаж, а таксама шмат іншых лячэбных працэдураў.
У сучасных Бірштанах шмат невялікіх атэляў, а ў наваколлях горада існуюць сельскія домікі для адпачынку. Недалёка ад горада ёсць Вітаўтаў узгорак, дзе праводзіліся палявання вялікіх князёў літоўскіх.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Праблемы выдання Літоўскай метрыкі і першая беларуская публікацыя (Ганна Харашкевіч) | Беларускі Гістарычны Агляд. Праверана 9 снежня 2024.
- ↑ Свабодны электронны каталог бібліятэк Беларусі. unicat.nlb.by. Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 689, 696.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 http://pop-stat.mashke.org/lithuania-cities.htm
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- 1 2 3 Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Birsztany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. — S. 231—232.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бірштаны
