Марчанкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Марчанкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
0,928003[1] км²
Насельніцтва
547 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139[2]
Паштовы індэкс
211584[2]
Аўтамабільны код
2
Марчанкі на карце Беларусі ±
Марчанкі (Беларусь)
Марчанкі
Марчанкі (Віцебская вобласць)
Марчанкі

Ма́рчанківёска ў Езярышчанскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі, за 46 км у напрамку на поўнач ад горада Гарадок, за 85 км ад Віцебска, каля возера Ужо, на аўтадарозе Н2533.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XVIII стагоддзя вёска ў складзе Езярышчанскага староства Гарадоцкага павета Полацкай губерні. У 1883 годзе дзяржаўная ўласнасць у фальварку Пляханава маёнтка Езярышча. У сярэдзіне XIX ст. дзяржаўная ўласнасць у складзе фальварка Саладухі. У канцы XIX — пачатку XX ст. Марчанкі ў Горкаўскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. З 20 жніўня 1924 г. вёска ў Саладухінскім сельсавеце Езярышчанскага (з 12.10.1929 г. — Гарадоцкага, з 12.2.1935 г. — Мехаўскага) раёна. У 1930-я гады ў вёсцы створаны калгас «Чырвоны араты», працавала кузня. З 1950 года цэнтр калгаса імя Кутузава. З 16 ліпеня 1954 г. вёска ў Кудзінскім сельсавеце. З 12 снежня 1977 года цэнтр Марчанскага сельсавета[3]. З 2004 г. вёска Марчанкі ў Руднянскім сельсавеце[4], з 2018 г. — у Езярышчанскім сельсавеце[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1785 — 42 жыхары;
  • 1883 — 3 двары, 23 жыхары;
  • 1905 — 5 двароў, 29 жыхароў;
  • 1926 — 8 двароў, 35 жыхароў;
  • 1959 — 196 жыхароў;
  • 1970 — 218 жыхароў;
  • 1999 — 112 двароў, 268 жыхароў;
  • 1.1.2002 — 107 двароў, 247 жыхароў[6].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сярэднняя школа
  • Аддзяленне сувязі
  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Бібліятэка
  • 2 магазіны

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Решение Городокского районного Совета депутатов от 28.09.2011 № 80 «Об установлении границ сельских населенных пунктов Городокского района»(руск.) 
  2. 2,0 2,1 Сайт РУП «Белпошта»
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 12 снежня 1977 г. // Зборнік законаў, указаў Прызідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 5.
  4. Решение Витебского областого Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 47 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Витебской области
  6. Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 842. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 150. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 842. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.