Езярышчанскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Езярышчанскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Езярышча
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
4 верасня 2014
Дата скасавання 4 кастрычніка 1957
Код аўтам. нумароў 2

Езяры́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Езярышча.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Руднянскі сельсавет у складзе Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рудня. 9 кастрычніка 1929 года перайменаваны ў Езярышчанскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Езярышча. З 12 кастрычніка 1929 года ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рудня. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пылькінскага сельсавета, цэнтр перанесены ў вёску Езярышча[1]. 4 кастрычніка 1957 года вёска Езярышча набыла статус гарадскога пасёлка, Езярышчанскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Езярышчанскаму пассавету[2].

4 верасня 2014 года Езярышчанскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, у яго склад перададзены 8 населеных пунктаў (аграгарадок Лесагорская, вёскі Аўдзейкава, Кайкі, Мясцечка, Панкры, Студзёнка, Сурміно, Ткачы) з Бычыхінскага сельсавета[3]. 13 верасня 2018 года ў склад сельсавета перададзена частка скасаванага Руднянскага сельсавета (14 вёсак: Балотніца, Бібіна, Вадзянікі, Горкі, Гукалы, Дарахі, Дубраўка, Задрачча, Кудзіны, Ляхаўка, Марчанкі, Прудок, Рудня, Саладухі) і вёскі Жукава і Мартыненкі Бычыхінскага сельсавета[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]