Перайсці да зместу

Лесагорская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Лесагорская
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 62 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218846014
Лесагорская на карце Беларусі ±
Лесагорская (Беларусь)
Лесагорская
Лесагорская (Віцебская вобласць)
Лесагорская

Лесаго́рская[1] (трансліт.: Liesahorskaja, руск.: Лесогорская) — аграгарадок у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Езярышчанскага сельсавета. За 40 км на поўнач ад Гарадка, 4 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель, 76 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. З усіх бакоў вёску агінае лясны масіў. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Гарадок — Невель, якая праходзіць праз вёску.

Да Другой сусветнай вайны тут размяшчалася МТС і працаваў лясгас. З цягам часу за паселішчам замацавалася назва Лесагорская. У Другую сусветную вайну нацысты загубілі 18 жыхароў. У 1969—2000 гадах цэнтр саўгаса імя Дзімітрава. У 2012 годзе ў складзе КУСП імя Дзімітрава, у 2018 годзе яго цэнтр. Да 2013 года ўваходзіла ў склад Гуркінскага сельсавета, а пасля яго скасавання далучана да Бычыхінскага сельсавета[2]. У 2014 годзе увайшла ў склад новаўтворанага Езярышчанскага сельсавета[3].

  • 106 жыхароў (1970)
  • 32 гаспадаркі, 63 жыхары (2000)
  • 26 гаспадарак, 59 жыхароў (2018)

Зноскі