Марына Рыгораўна Аксёнцава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марына Рыгораўна Аксёнцава
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1964(1964-06-11) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Марыя Гулегіна
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас мецца-сапрана

Марына Рыгораўна Аксёнцава — беларуская оперная спявачка (мецца-сапрана).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марына Аксёнцава нарадзілася ў Віцебску, выпускніца школы №28.

У 1991 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (клас Марыі Гулегінай, пазней Валянціны Раговіч).

З 1993 года салістка Вялікага тэатра Беларусі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выконвае ролі ў шматлікіх операх, сярод якіх: Фауст (Марта), Лятучая мыш (Іда), Лятучы галандзец (Мэры), Рыгалета (Джавана), Царская нявеста (Пятроўна), Снягурка (Вясна), Баль-маскарад (Ульрыка), Трубадур (Азучэна), Мадам Батэрфляй (Сузукі), Джані Скікі (Дзіта), Севільскі цырульнік (Берта), Сельскі гонар (Лючыя), Лючыя дзі Ламермур (Аліса), Яўген Анегін (Няня), Іаланта (Марта), Пікавая дама (Гувернантка), Барыс Гадуноў (Шынкарка, Мамка), Візіт дамы (Жонка Бургамістра), Алека (Старая цыганка), Чарадзейная музыка (Каралева), Церам-Церамок (Лягушка), Жаніцьба Фігаро (Марцаліна), Вінні-Пух і ўсе, ўсе, ўсе… (Вінні-Пух), Чароўная флейта (Трэці хлопчык), Доктар Айбаліт (Зайчыха), Партыя саліруючага мецца-сапрана ў Рэквіеме Дж. Вердзі.

Гастролі[правіць | правіць зыходнік]

Гастралявала ў Італіі з камерным аркестрам Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі (1995, 1998), з трупай тэатра ў Венгрыі, Польшчы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]