Перайсці да зместу

Марына Уладзіміраўна Пятрова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марына Уладзіміраўна Пятрова
Дата нараджэння 6 лютага 1934(1934-02-06) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія балерына
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Марына Уладзіміраўна Пятрова (6 лютага 1934, Рыга) — беларуская артыстка балета, педагог. Заслужаная артыстка БССР (1967).

У 1952 годзе скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча.

У 19521972 гадах — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1968—1971, 1973—1975 і з 1980 года — выкладчык Беларускага харэаграфічнага каледжа.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1959 года.

Выканала галоўныя партыі ў беларускіх балетах: Джулія, Няўзіра («Альпійская балада», «Выбранніца» Я. Глебава), Рузя («Падстаўная нявеста» Г. Вагнера); у спектаклях класічнага і сучаснага рэпертуару: Аўрора, Маша («Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Ліза («Марная засцярога» П. Л. Гертэля), Гамзаці, Вулічная танцоўшчыца («Баядэрка[ru]», «Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Гюльнара («Карсар[ru]» А. Адана), Вакханка («Вальпургіева ноч» Ш. Гуно), Крылянка («Папялушка[ru]» С. Пракоф’ева), Анель («Блакітны Дунай» І. Штрауса), Эгіна («Спартак[ru]» А. Хачатурана).

Зноскі