Марыян Чалфа
| Марыян Чалфа | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| славацк.: Marián Čalfa | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ладзіслаў Адамец | ||||||
| Пераемнік | Ян Страскі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
7 мая 1946 (80 гадоў) |
||||||
| Нацыянальнасць | славак | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
Ма́рыян Ча́лфа (славацк.: Marián Čalfa, нар. 7 мая 1946 года, Трэбішаў, Чэхаславакія) — чэхаславацкі палітык, перадапошні прэм'ер-міністр Чэхаславакіі з 10 снежня 1989 па 2 ліпеня 1992.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Славак па нацыянальнасці, Чалфа ўжо ў 1964 стаў членам Камуністычнай партыі Славакіі. Пасля сканчэння юрыдычнага факультэта Карлава ўніверсітэта ў 1970 ён пачынае работу ў Чэхаславацкім Інфармацыйным Агенцтве, затым у апараце Савета міністраў, у 1985 узначаліў там парламенцкі дэпартамент. У красавіку 1988 Чалфа становіцца міністрам-намеснікам парламенцкага камітэта. Падчас Аксамітнай рэвалюцыі 1989 года прэзідэнт Густаў Гусак даручае Чалфе сфарміраваць новы ўрад узамен ураду Ладзіслава Адамца. Пасля адстаўкі Гусака, якая паследвала ў той жа дзень, Чалфа становіцца выконваючым абавязкі прэзідэнта, займаючы гэты пост да абрання Вацлава Гавела 29 снежня.
18 студзеня 1990 Чалфа пераходзіць у партыю «Грамадскасць супраць гвалту», якая стала славацкім партнёрам Грамадзянскага форума, а пасля яе роспуску ў красавіку 1991 уступае ў «Грамадзянскі дэмакратычны саюз». Чалфа сыграў вялікую ролю ў праведзеных у краіне эканамічных рэформах і пераходзе яе да капіталістычнай сістэмы. Пасля паражэння яго партыі на парламенцкіх выбарах 1992 года Чалфа сышоў у адстаўку і заняўся юрыдычнай дзейнасцю, адкрыўшы ў Празе фірму «Čalfa, Bartošík a Partneři».